5 траўня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прызначыў новага кіраўніка апарата Белага дома

Трамп прызначыў новага кіраўніка апарата Белага дома

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў кіраўніка апарата Белага дома Рэйнса Прыбуса.

Новым кіраўніком апарата Белага дома прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп прызначыў генерала Джона Кэлі, які з'яўляецца міністрам унутранай бяспекі.

Пра адпаведную навіну Трамп абвясціў у Twitter.

"Ён з'яўляецца вялікім амерыканцам і вялікім лідарам. Джон правёў выдатную работу ў сферы нацыянальнай бяспекі", - адзначыў прэзідэнт ЗША.

Са слоў прэс-сакратаркі амерыканскага лідара Сары Сандэрс, новы кіраўнік апарата Белага дома Джон Кэлі афіцыйна зойме пасаду ўжо ў панядзелак, 31 ліпеня, "пасля ранішняй цырымоніі прыняцця прысягі".

Паводле папярэдніх звестках, дагэтуль Кэлі працягне выконваць абавязкі міністра ўнутранай бяспекі. Пасля часовым выканаўцам абавязку міністра прызначаць Элейн Д'юк, якая цяпер займае пасаду першай намесніцы міністра.

Прыбуса ж пра ягонае звальненне, са слоў прэс-сакратаркі адміністрацыі кіраўніка ЗША, Трамп папярэдзіў яшчэ два тыдні таму. Сам былы кіраўнік апарата Белага дома ў каментары газеце The Wall Street Journal паведаміў, што ў адстаўку ён сышоў «учора». У каментары каналу CNN Прыбус адзначыў, што, з ягоных звестак, ён з'яўляецца апошнім «у доўгім шэрагу чыноўнікаў, якія альбо пакінулі Белы дом, або не атрымалі ў ім працы».

«Прэзідэнт мае права націснуць кнопку «скід», - адзначыў экс-кіраўнік апарата адміністрацыі кіраўніка ЗША, заўважыўшы, што, на ягоную думку, «надышоў час» гэта зрабіць. «Ён [Трамп] інтуітыўна вызначыў, што прыйшоў час рабіць нешта іншае, і я думаю, што ён мае рацыю», - сказаў на заканчэнне чыноўнік, заўважыўшы аднак, што выбар кандыдатуры Кэлі ягоным пераемнікам - «бліскучае» развязанне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках