5 траўня 2024, Нядзеля, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскіх святароў высылаюць з Беларусі «за перавышэнне хуткасці»

15
Польскіх святароў высылаюць з Беларусі «за перавышэнне хуткасці»
Тадэвуш Кандрусевіч

Абвінавачванні не адпавядаюць рэчаіснасці.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што за мінулыя тры месяцы ў яго адбылося некалькі сустрэч з кіраўніцтвам адміністрацыі Лукашэнкі.

«Там абмяркоўваліся ўзнятыя мной праблемы. Як мне здаецца, яны былі пачутыя і таму спадзяюся на іх развязанне. Стасункі Касцёла і дзяржавы не замарожаныя і развіваюцца. Будуюцца новыя храмы, хоць дазвол на будаўніцтва атрымаць нялёгка», - кажа арцыбіскуп, паведамляе catholic.by.

"Хочацца падкрэсліць добрае ўзаемадзеянне ў арганізацыі урачыстасцяў, як, напрыклад, працэсія Божага Цела на вуліцах гарадоў і вёсак, пілігрымак у розныя санктуарыі, перш за ўсё, у Будслаў, і сам Будслаўскі фэст. У гэтым годзе ўпершыню будслаўскія ўрачыстасці трансляваліся ў жывым эфіры па дзяржаўнай тэлевізіі», - дадае мітрапаліт.

Успамінаючы пра адну з набалелых праблем - неатрыманне замежнымі святарамі дазволу на выкананне святарскага служэння ў Беларусі - мітрапаліт кажа, што чыноўнікі апарата Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў тлумачаць гэта наяўнасцю ў некаторых святароў шматлікіх парушэнняў хуткасці ў перыяд з 31 ліпеня 2016 года да 30 ліпеня 2017 года.

«Згодна з заканадаўствам Беларусі, парушэнне хуткасці два разы або больш можа стаць прычынай неўзгаднення далейшай працы. У выпадку некаторых святароў гэты факт быў заяўлены як прычына неўзгаднення іх паслугі на абмежаваны перыяд у тры ці шэсць месяцаў», - кажа мітрапаліт Кандрусевіч, дадаючы, што абвінавачванне ў парушэнні хуткасці не заўсёды адпавядае рэчаіснасці.

«Парадаксальнасць сітуацыі ў тым, што на афіцыйны запыт у МУС Мінаблвыканкама прыйшоў адказ, згодна з якім за названы перыяд ў святароў, праца якіх не была ўзгоднена, адсутнічаюць адміністрацыйныя правапарушэнні, якія дазвалялі б гэта зрабіць», - кажа мітрапаліт Кандрусевіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках