5 траўня 2024, Нядзеля, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітаянка зрабіла пластычную аперацыю, каб не плаціць крэдыт

1
Кітаянка зрабіла пластычную аперацыю, каб не плаціць крэдыт
Фота: Fotolia / s4svisuals

Выпадак Чжу Нацзюань далёка не адзіны.

Жыхарка Кітая з дапамогай пластычнай аперацыі да непазнавальнасці змяніла сваю знешнасць, каб не плаціць крэдыт сумаю ў 25 мільёнаў юаняў (3,7 мільёна даляраў).

59-гадовай Чжу Нацзюань удалося схавацца ад праваахоўнікаў, паведамляе РІА Новости. Цяпер яе месцазнаходжанне невядома.

Чжу Нацзюань пражывала ў горадзе Ухань (правінцыя Хубэй). Паліцыя паспрабавала затрымаць яе, калі яна купляла білеты ў паўднёвым горадзе Шэньчжэнь, карыстаючыся чужым пасведчаннем асобы. Вартавыя парадку былі здзіўлены: знешнасць жанчыны была зусім іншай, чым на фотаздымках, якія былі ў іх. Так, яна была значна маладзейшай. Паліцыянты запэўнівалі, што яна выглядала на 30 або 40 гадоў.

Выпадак Чжу Нацзюань далёка не адзіны: толькі ў адным горадзе Ухань за шэсць месяцаў 2017 году былі затрыманыя 186 чалавек, якія спрабавалі пазбегнуць выплаты крэдытаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках