5 траўня 2024, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя краіны свету для пажылых людзей

11
Названыя найлепшыя краіны свету для пажылых людзей

Амерыканскія навукоўцы склалі рэйтынг краінаў, у якіх старасць праходзіць годна.

Даследнікі з Калумбійскага ўніверсітэта назвалі найлепшыя на свеце дзяржавы для людзей ва ўзросце, дзе старасць праходзіць годна і без адчуванняў цяжару.

Яны распрацавалі новы "барометр", які ацэньвае, як краіны ва ўсім свеце адаптуюцца да рэзкага павелічэння колькасці старых у грамадстве, піша The Independent (пераклад — nv.ua).

Індэкс складаецца з розных сацыяльна-эканамічных паказнікаў, якія адлюстроўваюць статус і дабрабыт пажылых людзей у краіне. Да іх адносяцца прадукцыйнасць і ўзаемадзеянне, дабрабыт, справядлівасць, згуртаванасць і бяспека.

У складзеным такім чынам рэйтынгу Нарвегія заняла першае месца, за ёй ідуць Швэцыя, ЗША, Нідэрланды і Японія.

Найлепшыя краіны для старэння:

"Цяпер, калі раней неверагодная колькасць пажылых людзей жыве даўжэй, вельмі важна, каб мы перайшлі ад нашай увагі да характарыстык асобных людзей і іх найбліжэйшага атачэння да такога, якое ўключала б стратэгію для ўсяго грамадства, каб паспяхова адаптавацца да пажылога насельніцтва", – сказаў прафесар Джон Роу, доктар медыцынскіх навук, які ўзначальваў міждысцыплінарную групу даследнікаў.

Адзначаецца, што Нарвегія таксама ўзначаліла рэйтынг самых шчаслівых краінаў свету, а таксама стала трэцяй у спісе найлепшых краінаў для жыцця жанчынаў.

"Індэкс дэманструе, што Злучаныя Штаты – нягледзячы на агульныя праблемы з няроўнасцю і сацыяльнай згуртаванасцю – добра спраўляюцца з тым, каб пажылыя амерыканцы былі фінансава забяспечаныя, прадуктыўныя і занятыя", – адзначыла Дана Голдман, доктар філасофіі, заслужаны прафесар і дырэктар кафедры ў Цэнтры палітыкі і эканомікі ў галіне аховы здароўя ЗША.

"Індэкс дае дакладны погляд на тое, наколькі добра грамадства адаптуецца да праблемы старэння, – прадоўжыла яна.– Выкарыстоўваючы надзейныя і дакладныя эканамічныя і сацыяльныя паказнікі, гэты інструмент дазваляе краінам больш шырока разглядаць як існыя варункі, так і імаверныя будучыя дэмаграфічныя рэаліі".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках