5 траўня 2024, Нядзеля, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Таліне пачалі курсіраваць беспілотныя аўтобусы

18
У Таліне пачалі курсіраваць беспілотныя аўтобусы
ФОТА: ERR.EE

Адзін аўтобус месціць восем пасажыраў.

У суботу, 29 ліпеня, у сталіцы Эстоніі Таліне ў рамках пілотнага праекта для перавозкі пасажыраў на адзін з маршрутаў выйшлі самакіравальныя аўтобусы, паведамляе эстонскі партал err.ee.

Беспілотныя аўтобусы будуць бясплатна вазіць пасажыраў шэсць дзён на тыдзень.

Транспарт з'явіўся ў рамках праграмы старшынявання Эстоніі ў Радзе Еўразвяза. Адной з ключавых сфераў праграмы старшынявання Эстоніі з'яўляецца развіццё тэхналогіяў і іхні ўплыў на грамадства.

ФОТА: ERR.EE

Адначасова на маршруце знаходзяцца два такія аўтобусы, яны ідуць адзін за адным. Адзін аўтобус месціць восем пасажыраў, уваход забяспечаны і пасажырам у інвалідным вазку.

У кожным аўтобусе працуе суправаджальнік, які знаёміць пасажыраў з новай тэхналогіяй.

Пілотны праект будзе доўжыцца да канца жніўня, ягоны кошт – блізу 100 тыс. еўраў, дзве траціны сумы пакрываюць партнёры праекта з прыватнага сектару.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках