5 траўня 2024, Нядзеля, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска заваявала бронзу ў хай-дайвінгу на ЧС у водных відах спорту

2
Беларуска заваявала бронзу ў хай-дайвінгу на ЧС у водных відах спорту
Фото: Reuters

Чэмпіянат свету ў водных відах спорту праходзіць у Будапешце.

Беларуска Яна Несцерава на другім чэмпіянаце свету запар заваявала бронзавы медаль у хай-дайвінгу. Сёлета сусветны форум у водных відах спорту праходзіць у сталіцы Вугоршчыны Будапешце, піша tut.by.

У фінале ў выніку трох скачкоў з 20-метровай вышкі Яна Несцерава набрала суму 303,95 бала, прычым пасля першай спробы яна займала 6-е месца з адставаннем 10,40 бала ад лідаркі.

П'ЕДЭСТАЛ ЧС-2017 У ХАЙ-ДАЙВІНГУ
ФОТА: REUTERS

Чэмпіёнкай свету стала аўстралійка Рыяна Іфланд (320,70), срэбра ў мексіканкі Адрыяны Хіменэс (308,90).

Фотa: Reuters

Узнагарода Яны Несцеравай – другая для Беларусі на ЧС-2017 у водных відах спорту. Раней бронзу ў плаванні на 50 м на спіне заваявала Аляксандра Герасіменя.

У 2015 годзе на чэмпіянаце свету ў Казані Яна Несцерава таксама заваявала бронзу.

ЯНА НЕСЦЕРАВА
ФОТА: REUTERS
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках