5 траўня 2024, Нядзеля, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле пратэстоўцы заблакавалі вуліцы

5
У Венесуэле пратэстоўцы заблакавалі вуліцы

Жыхары краіны будуць байкатаваць выбары ў канстытуцыйную асамблею.

Венесуэльскія пратэстоўцы 29 ліпеня заблакавалі вуліцы ў імкненні перашкодзіць правядзенню выбараў у канстытуцыйную асамблею, якія яны мяркуюць спробай прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры ўзмацніць сваю ўладу, паведамляе Reuters (пераклад - tut.by).

«Павялічце барыкады да заўтрашняга дня і ўсе выходзьце на вуліцы ў нядзелю, каб запатрабаваць трансфармацыі Венесуэлы», – напісаў апазіцыйны дэпутат парламента Фрэдзі Гевара ў сваім твітары.

Некаторыя жыхары сталіцы Венесуэлы Каракаса распавялі, што не збіраюцца ісці на будучыя выбары.

«Я лепш застануся дома, пагляджу тэлесерыялы, а потым далучуся да пратэсту», – адзначыла Маргарыта Лопэс, якая працуе асістэнтам тэрапеўта.

Венесуэльскі апазіцыйны палітык Энрыке Капрылес таксама заклікаў людзей прадаўжаць пратэсты, у тым ліку перакрываць галоўныя трасы краіны.

Улады забаранілі правядзенне мітынгаў і маршаў напярэдадні галасавання ў канстытуцыйную асамблею. Апазіцыя Венесуэлы яшчэ 16 ліпеня правяла неафіцыйны рэферэндум з мэтай узмацніць ціск на Мадуру.

Выбары прызначаныя на 30 ліпеня. Канстытуцыйная асамблея – новы палітычны інстытут, які зробіць магчымым змену канстытуцыі Венесуэлы.

На выбарах у канстытуцыйную асамблею прадстаўленыя больш за 6 тыс. кандыдатаў, аднак ні адзін не прэзентуе апазіцыю Венесуэлы. Усяго ў новым палітычным інстытуце будзе 545 чальцоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках