5 траўня 2024, Нядзеля, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць кітайскіх таямніцаў даўгалецця

4
Названыя пяць кітайскіх таямніцаў даўгалецця

Традыцыйнай кітайскай медыцыне больш за 2000 гадоў.

Яе тэарэтычнай асновай стала філасофска-рэлігійная плынь даасізм. У адрозненне ад заходняй медыцыны, усходняя з самага пачатку вялікую ўвагу надавала прафілактыцы захворванняў, а чалавек разглядаўся як адзіная сістэма, у якой усё ўзаемазвязанае. Такі падыход і заклаў асновы даўгалецця па-кітайску, піша healthyliving.com.ua.

Але якія ягоныя асноўныя таямніцы сёння?

Харчаванне

Рацыён жыхароў Паднябеснай заўсёды быў багаты на прадукты з соі, бабы, гародніну, рыбу, грыбы і водарасці. Як яны спрыяюць падаўжэнню жыцця?

Напрыклад, пажыўныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў соі, зніжаюць узровень халестэрыну і цукру ў крыві, нармалізуюць ціск, спрыяюць пахуданню і прадухіляюць астэапароз. Гародніна забяспечвае арганізм неабходнымі мінеральнымі рэчывамі, вітамінамі і антыаксідантамі. Пры гэтым у большасці гародніны нізкі глікемічны індэкс.

Рыба – выдатная крыніца высакаякаснага бялку і карысных тлушчаў. Акрамя таго, яна багатая на вітаміны А, В2, жалеза, цынк і іншыя мікраэлементы. Грыбы і водарасці добрыя сваёй нізкай каларыйнасцю і карыснымі ўласцівасцямі. Да прыкладу, чорныя драўняныя грыбы прадухіляюць утварэнне тромбаў, а шыітаке зніжаюць узровень халестэрыну.

Жанчынам для захавання маладосці варта ўжываць у ежу як мага больш соевага тварагу тофу, марской капусты, рэдзькі і іншых шчолачных прадуктаў, якія ўзмацняюць клеткавую актыўнасць, паскараюць абмен рэчываў, паляпшаюць стан скуры, робячы яе больш гладкай і бліскучай. А вось ужыванне курыцы, ялавічыны, кукурузы, піва і іншых кіслотных прадуктаў варта скараціць.

Карысна прытрымлівацца правіла ўжываць «трох больш і трох менш»: есці менш тлустай, салёнай і салодкай ежы і спажываць больш садавіны, злакавых і вады. І нарэшце, кітайскі падыход да ежы характарызуецца памяркоўнасцю. Пераяданне павышае нагрузку на сэрца, парушае абмен рэчываў і прыводзіць да розных захворванняў.

Іголкарэфлексатэрапія

Паводле тэорыі кітайскай медыцыны, унутраныя органы чалавека звязаныя з навакольным асяроддзем і паміж сабой з дапамогай мерыдыянаў, па якіх адбываецца рух энэргіі цы. Яна ўплывае на стан здароўя і якасць сувязі з светам. Хваробы, на думку кітайскіх медыкаў, узнікаюць праз парушэнне цыркуляцыі энэргіі цы ў арганізме. Аднавіць яе ход прасцей за ўсё пры дапамозе іголкарэфлексатэрапіі.

Уздзейнічаючы на акупунктурные кропкі, дзе мерыдыяны падыходзяць да паверхні цела найбольш блізка, лекар можа вылечыць або папярэдзіць хваробу. У Кітаі вельмі распаўсюджаная прэвентыўная іголкарэфлексатэрапія для прафілактыкі інсульту, сезонных прастудных захворванняў, павышэння імунітэту і запаволення працэсаў старэння.

Фізічная актыўнасць

Раніца многіх жыхароў Кітая пачынаецца з дыхальнай гімнастыкі цыгун. Вечарам амаль усе выбіраюцца на шпацыр, пагуляць у бадмінтон або настольны тэніс. Штодзённыя фізічныя практыкаванні цягам 30 хвілінаў спрыяюць павышэнню імунітэту і назапашванню энэргіі ян у арганізме. Чалавек становіцца больш цягавітым, а ягоныя рухі хуткімі, манеўранымі, дакладнымі. Даследаванні даказваюць, што 80% доўгажыхароў рэгулярна займаюцца фізічнай працай або спортам.

Рэжым працы і адпачынку

Яшчэ ў старажытнасці даоскія аскеты – так званыя «Шукальнікі неўміручасці», якія імкнуліся дасягнуць даўгалецця, – выказалі здагадку, што ёсць цесная сувязь паміж доўгім жыццём і разумным штодзённым планаваннем працы і адпачынку. Калі рэжым дня парушаецца, узнікае рызыка псіхічных разладаў і збояў у працы ўнутраных органаў.

«Удзень – думы, уночы – сны», – абвяшчае кітайская прыказка. Глыбокі і здаровы начны сон неабходны ўсім. Бо менавіта ў начны час назапашваецца энэргія цы пячонкі, нырак і лёгкіх. Для барацьбы з бессанню кітайскія лекары рэкамендуюць ужываць 30–60 г звараных чырвоных фінікаў.

Жыццёвая пазіцыя

Сучасны лад жыцця немагчымы без стрэсавых сітуацыяў. Аднак кожны чалавек рэагуе на іх індывідуальна: там, дзе аптыміст бачыць магчымасць, песіміст бачыць перашкоду. Таму для першага сярэдні стрэс можа стаць матывацыйных штуршком, для другога – ператварыцца ў празмерны стрэс, які змяняе абмен рэчываў і павялічвае імавернасць разнастайных захворванняў.

Так што калі хочаце менш хварэць, вучыцеся аптымізму. Бо ўсё доўгажыхары ўмеюць атрымліваць асалоду ад жыцця і глядзець на свет пазітыўна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках