5 траўня 2024, Нядзеля, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі згортваюць бізнэс у Беларусі

15
Прадпрымальнікі згортваюць бізнэс у Беларусі
ФОТА: BYMEDIA.NET

За год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў скарацілася на шэсць тысячаў.

На 1 ліпеня 2017 года ў Беларусі дзейнічала 140,2 тысячы юрыдычных асобаў і 245,3 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Колькасць юрыдычных асобаў у параўнанні з 1 ліпеня 2016 года знізілася на 1,4%, індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) – скарацілася на 6 тысячаў, або на 2,4%. З пачатку года колькасць юрыдычных асобаў знізілася на 1,7%, ІП – зменшылася на 0,9%.

Кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка раней адзначаў, што скарачэнне колькасці прадпрымальнікаў звязанае з «адсутнасцю належных умоваў для прадпрымальніцкай дзейнасці – для таго каб людзі адкрывалі свой бізнэс і працавалі без залішніх адміністрацыйных і падатковых перашкодаў».

«Няма стымулявальных чыннікаў для развіцця, няма магчымасці бяспечна ажыццяўляць сваю дзейнасць», – мяркуе Шумчанка.

На ягоную думку, прадпрымальнікі не давяраюць дзяржаве і, каб перасцерагчы раней укладзеныя ў справу сродкі, спыняюць дзейнасць. На зніжэнне колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў паўплывала і прыняцце ўказу Лукашэнкі № 222, які ўскладніў працу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках