7 траўня 2024, aўторак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Глядзіш на маскарад і думаеш, калі ж гэты дом вар'ятаў перавядуць у іншае месца»

27
«Глядзіш на маскарад і думаеш, калі ж гэты дом вар'ятаў перавядуць у іншае месца»
ФОТА: TUT.BY

Улады па традыцыі ператварылі святкаванне ў квітнеючы агра-трэш.

«Нацыянальны трактарны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» - так прадусар Уладзімір Максімкаў пракаментаваў у «Фэйсбуку» балет у выкананні прадукцыі Менскага трактарнага завода на парадзе, піша «Салiдарнасць».

«Усякае свята ўлады нязменна ператвараюць у квітнеючы агра-трэш, - адзначыў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» журналіст Анджэй Пачобут. - Ну, няма густу ў самі ведаеце, каго, і ўсё тут. Таму абавязкова павінны быць генеральскі мундзір, калгасныя трактары, вайсковыя гарматы, гучныя барабаны, маладыя гімнасткі і салют. Ну, і яшчэ каўбаса ва ўсіх яе праявах.

Гэта, каб усе бачылі - святкуем па-багатаму. І ўсё гэта называецца Дзень незалежнасці, і на задуму арганізатараў павінна выклікаць у насельніцтва гонар за Радзіму».

Віктар Малішэўскі звярнуў увагу на тое, што Лукашэнка выдатна анансуе вайсковы парад:

«На шлях мілітарызацыі ўступілі краіны Еўропы. Яны ўцягваюцца ў гонку ўзбраенняў». У гонку ўзбраенняў, Карл!»

«Глядзіш на ўвесь гэты танны абрыдлы маскарад у пагарэлым тэатры (вайсковых дзеянняў), чуеш за акном скрыгатанне танкавай моцы, пералічваеш медныя капейкі ў гаманцы - і ўсё думу думаеш: калі ж гэты дом вар'ятаў перавядуць у іншае месца - далей ад нармальных людзей, якім ніякі агрэсар не пагражае, а пагражае ён выключна злодзеям і жулікам, якія ўсё ніяк не могуць супакоіцца праз сваё «бабло», якое пячэ ім рукі, а не сумленне», - не вытрымаў і эмоцый ад убачанага парада чытач «Нашай Нівы».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках