5 траўня 2024, Нядзеля, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэчаскія памежнікі абстралялі турэцкае судна

Грэчаскія памежнікі абстралялі турэцкае судна
ФОТА: ЕРА

Капітан турэцкага карабля адмовіўся выканаць загад аб заходзе ў порт для агляду грузу.

Капітан турэцкага грузавога судна заявіў, што грэчаскія памежнікі адкрылі агонь па яго караблі пасля таго, як ён адмовіўся выканаць загад зайсці ў порт у Эгейскім моры. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на CNN Turk.

Са слоў капітана Самі Калкавана, грэчаскія памежнікі загадалі яму прышвартавацца на грэцкай выспе Радос для агляду. Пасля адмовы берагавая ахова адкрыла агонь, пакінуўшы 16 кулявых адтулін на судне.

«Яны сказалі, што яны будуць страляць, калі мы не спынімся, і зрабілі тое, што сказалі», - адзначыў Калкаван.

Пры гэтым капітан не сказаў, чаму ён адмовіўся выканаць загад.

Прадстаўнік міністэрства суднаходства Грэцыі пацвердзіў, што берагавая ахова спрабавала агледзець груз судна, дадаўшы, што капітан карабля не пайшоў на супрацоўніцтва. Пры гэтым ён не адказаў на пытанне, ці адкрывалі грэчаскія памежнікі агонь.

Грэчаская берагавая ахова адмовілася ад каментароў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках