2 траўня 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для мяне злачынец не прадпрымальнік Кныровіч, а Лукашэнка»

16
«Для мяне злачынец не прадпрымальнік Кныровіч, а Лукашэнка»
АЛЯКСАНДР КНЫРОВІЧ
ФОТА: TUT.BY

Беларускія актывісты запусцілі кампанію салідарнасці з арыштаваным бізнэсоўцам.

Ужо паўгода ў турме КДБ знаходзіцца прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч, заснавальнік групы кампаній «Сармат-СТІ». 25 студзеня ён прыйшоў на допыт у якасці сведкі і з яго ўжо не вярнуўся.

7 студзеня ў сюжэце вячэрняй «Панарамы» БТ з лагатыпам КДБ бізнэсоўца іранічна назвалі «чалавекам добра вядомым... праваахоўным органам» і «ідэйным натхняльнікам» карупцыйнай сістэмы.

У той самы дзень Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што асабіста даў згоду на арышт прадпрымальніка з рэзалюцыяй «злодзей павінен сядзець у турме», таму як на Кныровічы «кляйма ставіць няма дзе» і «самае галоўнае, ён жа зараз плачацца, аб памілаванні просіць».

Відавочныя паралелі з телепастаноўкай па «Справе патрыётаў» заўважылі Уладзь Рымша і Ігар Леднік і запусцілі ў «Фэйсбуку» кампанію салідарнасці #злодзей_не_кныровіч, піша сайт bydc.info.

Уладзь Рымша: Я асабіста знаёмы з Аляксандрам яшчэ з інстытуцкіх часоў. Сябрамі мы не былі ні тады, ні пасля. Ведаю, што Саша падтрымліваў не толькі дзелавыя стартапы, але і беларускія ініцыятывы: я неяк быў даведаўся, што ў кастрычніку 2016 ён дамовіўся аб правядзенні канцэрту Лявона Вольскага ў кавярні, якой валодае.

І хоць на той вечар быў поўны аншлаг, ён паклапоціцца, каб для мяне пакінулі квіткі на той канцэрт. Мяне, памятаю, уразіла, што ён ніяк тады не паказаў сваю занятасць падрыхтоўкай да канцэрта, і цікавіўся, колькі мне трэба квіткоў; папярэдзіў, у колькі прыедзе Вольскі (каб мне не чакаць).

Уразіла і тое, што Лукашэнка сам агучыў прозвішча чарговага «ворага стабільнасці» - Аляксандра Крыровіча. З маіх назіранняў, такі «гонар» выпадае сапраўды асаблівым людзям, - вельмі асаблівым, - як тым жа фігурантам «Справы патрыётаў». А тое, што дзяржаўная тэлевізія падхапіла гэта цкаванне, толькі пацвердзіла сумнеў у словах Лукашэнкі: назіраю, што пры тым ладзе, які цяпер створаны ў Беларусі, людзі з крымінальнымі схільнасцямі прасоўваюцца ва ўладу, а людзям прынцыповым і незалежным усюды ствараюць перашкоды. А звесткі аб запазычанасці дзяржаўных прадпрыемстваў ЖКГ у $1,5 мільёна перад групай кампаній «Сармат» канчаткова растлумачылі сітуацыю для мяне. Таму, вядома, крыўдна, што і зараз ёсць людзі, якія паўтараюць словы з БТ аб «схемах» і «хабарах».

У Кныровіча 4898 сяброў на фэйсбуку, - гэта вялікі патэнцыял, які можна было б выкарыстоўваць для вызвалення Аляксандра. І тое, што ён яшчэ ў СІЗА КДБ, кажа пра тое, што гэты патэнцыял не выкарыстаны і блізка.

Заклікаю ўсіх пісаць Кныровічу лісты: і таму, што гэта моцная псіхалагічная падтрымка для вязня, і таму, што стаўленне турэмшчыка да тых, каму шмат пішуць, - іншае, - пра гэта кажуць усе, хто там быў.

Ігар Леднік: А я асабіста з Аляксандрам не знаёмы і не быў яго сябрам у «Фэйсбуку». Але я быў у яго шкуры, - быў у турме. Мяне не «пасвілі» і не здымалі для ТВ, як яго. У маім выпадку гэта быў для іх такі спосаб ізаляцыі мяне за маю барацьбу з карупцыяй, з легалізацыяй даходаў ад незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці ва ўгоду сапраўдным злачынцам. І нават мая галадоўка ў турме з патрабаваннем прызнаць пацярпелым уласнікам дзяржаву (!) не дапамагла - пракурор у судзе адмовіўся ад абвінавачвання на яе карысць, абараніўшы тым самым ад правасуддзя сапраўдных злачынцаў з іх карупцыйнымі схемамі.

Для мяне злачынец не прадпрымальнік Кныровіч, а Лукашэнка - я прытрымліваюся палітыка-прававой сістэмы каардынат, якой для мяне з'яўляецца заключэнне Спецкамісіі Вярхоўнага Савета 13-га склікання Рэспублікі Беларусь.

Кампанія салідарнасьці #злодзей_не_кныровіч - гэта не падтрымка канкрэтнага прадпрымальніка, гэта падтрымка бізнес-супольнасці, гэта заклік адмовіцца ад правілаў гульні, паводле вынікаў якой яе прадстаўнікі рана ці позна аказваюцца ў турме. Гэта палітыка Лукашэнкі «па пяцьсот» у дзеянні і яго рэзалюцыя «кляйма ставіць няма дзе» для ўсіх дзелавых людзей ужо маецца. Дарэчы, работнікі прадпрыемстваў ЖКГ, якія маюць перад Кныровіч 1,5 мільёна даляраў ЗША запазычанасці, таксама жадаюць «па пяцьсот». Гэта жаданне ім забяспечыць суд экспрапрыяцыяй уласнасці бізнэсоўца на карысць прадпрыемстваў, выплаціўшы тым самым іх запазычанасці.

Аляксандр Кныровіч не маўчаў, - сваю пазіцыю ён агучваў паболей ўсіх лідараў бізнэс-саюзаў, разам узятых. Яго неадназначныя публікацыі былі ацэненыя Міністэрствам інфармацыі: у 2015 годзе праз іх сайт kyky.org быў блакаваны на некалькі дзён за «парушэнне беларускага заканадаўства».

Маргарыта Акуліч: Хочацца спытаць паважаных прадпрымальнікаў: Да якога часу вы будзеце грэбаваць палітычнымі рызыкамі, якімі ваша дзейнасць акружаная? Як доўга вы маеце намер быць у ролі авечак, якіх «павінны рэзаць альбо стрыгчы»? Чаму вы разам не бароніце вяршэнства права?

МВФ адмовіў у крэдыце, патрабуючы рэформаў. Рэфармаваць рэнтаарыентаваную структуру правоў уласнасці ў рынкавую ўлады не збіраюцца. Эканоміка краіны стала адзінай карупцыйнай схемай. Прававая сістэма дзяржавы пры падтрымцы афіцыйных СМІ звальвае на бізнэс ўсе грахі, апраўдваючыся перад народам, як у выпадку з Кныровіч, за рост тарыфаў у ЖКГ.

Прадпрымальнікі! Сыход ад карупцыйных схем і абарона правоў вашай уласнасці сёння магчымая дзякуючы ўдзелу ў праграме (eBelarus + eUnion) у супрацоўніцтве з Беларускім дакументацыйнага Цэнтрам.

Бараніце вяршэнства права, выяўляйце салідарнасць са сваімі калегамі, не дапушчайце таго, каб у дачыненні да прадпрымальных людзей выносіліся неправамерныя прысуды ад імя ўсіх нас, ад імя Рэспублікі Беларусь!

І абавязкова пішыце Аляксандру Кныровіч ў турму лісты - #злодзей_не_кныровіч! Трэба змагацца з такім узроўнем абыякавасці і апатыі ў краіне!

Адрас для лістоў:

Аляксандру Станіслававічу Кныровічу,

220050 Менск, Глаўпаштамт, а/с 8, СІЗА КДБ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках