6 траўня 2024, панядзелак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ гаварыла з Трампам пра БелАЭС

2
Грыбаўскайтэ гаварыла з Трампам пра БелАЭС
ФОТА: REUTERS/CHRISTIAN HARTMANN

Прэзідэнты ЗША і Літвы абмеркавалі праблему Астравецкай АЭС на саміце ў Варшаве.

Кіраўніца Літвы Даля Грыбаўскайтэ на сустрэчы кіраўнікоў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў Варшаве з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам казала пра важнасць бяспекі рэгіёну і пагрозу, якую ўяўляе Астравецкая АЭС, піша delfi.lt.

Прэс-сакратарка прэзідэнта Дайва Ульбінайтэ сказала BNS, што Грыбаўскайтэ абмеркавала гэтыя тэмы на агульнай сустрэчы лідараў.

Грыбаўскайтэ гаварыла, напрыклад, пра пагрозу, якую ўяўляе Астравецкая АЭС. «Кіраўніца Літвы таксама звярнула ўвагу прэзідэнта ЗША і іншых краін на тое, што Расатам будуе небяспечную АЭС у Беларусі. У выпадку аварыі на гэтай станцыі пацерпяць 16 еўрапейскіх сталіц. І АЭС, і газаправод Nord Stream 2 могуць быць выкарыстаныя Расеяй як прылада неканвенцыйнага шантажу», - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках