5 траўня 2024, Нядзеля, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капітан хакейнай нацыянальнай каманды Беларусі прыняў расейскае грамадзянства

33
Капітан хакейнай нацыянальнай каманды Беларусі прыняў расейскае грамадзянства
АНДРЭЙ СТАСЬ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Омскі «Авангард» падпісаў пагадненне тэрмінам на тры гады з Андрэем Стасем.

У мінулым сезоне капітан нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі Андрэй Стась (28 гадоў, рост 189 см, вага 90 кг) гуляў у КХЛ за «Нафтахімік» і менскае «Дынама». У сукупнасці ён правёў за абодва клубы 52 матчы, у якіх набраў 15 (7+8) балаў, паведамляе tut.by.

- Стась не з'яўляецца для «Авангарда» шостым легіянерам. У нас ёсць пацвярджэнне з Федэрацыі хакея Расеі: Стась афіцыйна атрымаў расейскае грамадзянства, у тым ліку і спартовае. Цяпер у лініі атакі нашай каманды вельмі сур'ёзная канкурэнцыя, а гэта заўсёды ідзе толькі на карысць якасці працы. Андрэй дасведчаны майстар, ягоныя гульнявыя якасці і характар абавязкова дапамогуць «Авангарду». Ён ужо прыступіў да трэніровак, а на пачатку наступнага тыдня выйдзе на лёд разам з камандай, - заявіў генеральны мэнэджар клуба Віктар Шалаеў.

У «Авангардзе» Стась будзе выступаць пад нумарам 23.

Андрэй Стась - найлепшы хакеіст Беларусі 2016 года. Выступаў за нацыянальную каманду Беларусі на 9 чэмпіянатах свету, Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы і на дзвюх алімпійскіх кваліфікацыях (да гульняў 2014 і 2018 гадоў). Пасля траўмы Аляксея Калюжнага на ЧС-2016 да яго перайшла капітанская нашыўка.

Чэмпіён Расеі-2015 у складзе ЦСКА. Уладальнік Кубка Шпенглера-2009 у складзе мінскага «Дынама», віцэ-чэмпіён Беларусі-2008 у складзе менскага «Юнацтва».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках