18 траўня 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Пенс: Трамп вельмі хутка падпіша закон пра новыя санкцыі супраць Расеі

15
Майкл Пенс: Трамп вельмі хутка падпіша закон пра новыя санкцыі супраць Расеі

Апошнія дыпламатычныя крокі Крамля паскорылі гэты працэс.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вельмі хутка падпіша закон аб увядзенні санкцый супраць Расеі, для іх скасавання спатрэбіцца выкананне Масквой сваіх абавязанняў, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс, паведамляе interfax.ru.

"Прэзідэнт Трамп вельмі хутка падпіша дакумент аб увядзенні санкцый супраць РФ. Мы жадаем іх скасавання, але гэта магчыма толькі пры ўмове выканання Расеяй узятых на сябе абавязанняў, аднак апошнія дыпламатычныя крокі Расеі, на жаль, гавораць пра адваротнае", - сказаў ён журналістам у аўторак у Тбілісі.

28 ліпеня Сенат ЗША ухваліў законапраект, які прадугледжвае дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, а таксама Ірана і КНДР.

Законапраект, прадугледжвае, між іншым, увядзенне санкцый у дачыненні да розных галін расейскай эканомікі. Акрамя таго, прапануецца кадыфікацыя ўжо дзейных абмежаванняў, што пазбавіць адміністрацыю ЗША магчымасці самастойна прымаць пастановы аб лёсе санкцый, якія дзейнічаюць у дачыненні да Расеі.

Згодна з дакументам, Вашынгтон па-ранейшаму будзе выступаць супраць газаправода "Паўночная плынь-2", бо ён "аказвае шкоднае ўздзеянне на энэргетычную бяспеку Еўрапейскага звязу, развіццё газавага рынку ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і рэформы Украіны ў сферы энэргетыкі". У законапраекце пры гэтым адзначаецца, што санкцыі не павінны закранаць супрацоўніцтва ЗША і Расеі ў касмічнай сферы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках