3 траўня 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жабрацкая дапамога ў беспрацоўі стала яшчэ меншай

5
Жабрацкая дапамога ў беспрацоўі стала яшчэ меншай
ФОТА: REUTERS

У ліпені ў Беларусі скарацілася сума сярэдняй дапамогі ў беспрацоўі.

Гэты паказчык склаў 26,5 рубля (блізу 13 даляраў ЗША). Сума на 1,4 рубля меншая, чым у чэрвені. Колькі чалавек атрымлівае дапамогі ў беспрацоўі і як адрозніваецца яе сума ў рэгіёнах?

Калі параўноўваць у рэгіёнах, то вышэй за ўсё дапамога ў беспрацоўі ў Гомельскай вобласці - 30,6 рубля, а ніжэй за ўсё - у Гарадзенскай (24,2 рубля). Гэты паказчык крыху вырас толькі ў Менску і Магілёўскай вобласці, у астатніх рэгіёнах - скараціўся, піша tut.by.

Нагадаем, у Беларусі неаднаразова казалі пра тое, што сума дапамогі ў беспрацоўі могуць павялічыць да бюджэту пражытковага мінімуму. Павышэнне выплат можа закрануць тых, хто страціў працу праз скарачэнне колькасці або штату работнікаў, ліквідацыі прадпрыемства. Цяпер максімальная сума дапамогі ў беспрацоўі складае 2 базавыя велічыні.

КРЫНІЦА: TUT.BY

Аднак у канцы траўня гэтага года міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заявіла, што найбліжэйшым часам беспрацоўным не варта чакаць павелічэння дапамогі.

Міністарка нагадала, што цяпер у Беларусі абмяркоўваецца так званая страхоўка ад беспрацоўя, якая дазволіць павялічыць суму дапамог. Да 100% БПМ для тых, хто трапіў пад скарачэнне або апынуўся на біржы працы пасля ліквідацыі яго арганізацыі, да 50% БПМ для тых, хто страціў працу з іншых прычын. Цяпер новы дакумент праходзіць узгадненне. Чакаць яго прыняцця найбліжэйшым часам не варта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках