3 траўня 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына не спраўляецца з наплывам уцекачоў

3
Нямеччына не спраўляецца з наплывам уцекачоў

Самалійцы, туркі і расейцы чакаюць дакументаў даўжэй за іншых.

Нямецкае Федэральнае ведамства ў справах міграцыі і ўцекачоў (BAMF) не выконвае тыя абавязанні, якія ўзяла на сябе ў рамках узгодненага з МУС краіны плана задач на 2017 год. Гэта вынікае з лічбаў, якія прыводзяцца ў суботу, 12 жніўня, газетамі Die Nürnberger Nachrichten і Die Welt, паведамляе Нямецкая хваля.

Так, колькасць заяў аб выдаванні прытулку, якія знаходзяцца на разглядзе, з ліку пададзеных да канца 2016 года, павінна была да чэрвеня гэтага года скараціцца да 79 тысяч. Гэта вынікала з ўнутранага службовага дакумента BAMF, датаванага 23 студзеня. Разам з тым па стане на канец чэрвеня колькасць такіх прашэнняў, па якіх яшчэ не было прынята адпаведных пастаноў, перавышала 97 тысяч. У ліпені гэтая лічба крыху знізілася – блізу 81 тысячы - але ўсё яшчэ не дасягнула ўсталяванай мяжы.

Выканаць узятыя на сябе абавязанні не ўдалося і па тэрмінах разгляду заявак. BAMF планавала, што ў 2017 годзе яны ў сярэднім скароцяцца да крыху менш за шэсць месяцаў. Тым не менш на канец ліпеня ведамства траціць на апрацоўку аднаго прашэння амаль удвая больш - 11 месяцаў. Трохі лепш справы ішлі з тымі дакументамі, якія былі пададзеныя пасля 1 студзеня 2017 года. Задача была ў тым, каб падчас разгляду па іх не перавышала трох месяцаў. Рэальныя тэрміны былі нават трохі ніжэйшыя - 1,7 месяца.

Як сведчылі звесткі на люты, чакаць пастановы па сваім хадайніцтве даўжэй астатніх прыходзіцца грамадзянам Самалі (17,3 месяцы), Турцыі (16,3 месяца) і Расеі (15,6 месяца). Сірыйцы атрымліваюць адказ у сярэднім ўжо праз 3,8 месяца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках