5 траўня 2024, Нядзеля, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каспараў правёў першую афіцыйную партыю пасля 12 гадоў перапынку

7
Каспараў правёў першую афіцыйную партыю пасля 12 гадоў перапынку
Гары Каспараў
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Экс-чэмпіён свету гуляў з Сяргеем Каракіным.

Гары Каспараў правёў сваю першую афіцыйную шахматную гульню ў рамках турніру Grand Chess Tour у Сэнт-Луісе пасля 12 гадоў перапынку. У першым туры хуткіх шахмат ён гуляў з Сяргеем Каракіным, паведамляе meduza.io.

Партыя завяршылася нічыёй пасля 44-га ходу.

У наступнай партыі Каспараў згуляе з амерыканцам Хікару Накамурам, а Каракін сустрэнецца з в'етнамцам Ле Куанг Льемам.

Перад пачаткам гульні Каспараў нагадаў, што не мае намеру вяртацца ў спорт, а хоча толькі ўзяць удзел у турніры ў Сэнт-Луісе. Даходы ад турніру ён мае намер ахвяраваць на прасоўванне шахмат у Афрыцы.

Гары Каспараў - 13-ы чэмпіён свету ў шахматах. Ён утрымліваў гэтае званне з 1985 да 1993 года. У 2005 годзе Каспараў абвясціў пра завяршэнне шахматнай кар'еры і заняўся палітычнай дзейнасцю. Ён стаў адным з заснавальнікаў руху «Салідарнасць».

Сяргей Каракін ў 12 гадоў стаў самым маладым гросмайстрам у гісторыі. У 2016 годзе ён выйграў турнір прэтэндэнтаў і стаў супернікам дзейнага чэмпіёна свету нарвежца Магнуса Карлсэна. Матч за званне чэмпіёна перайшоў у тай-брэйк, у якім перамог Карлсэн.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках