11 траўня 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве паставілі помнік у выглядзе ўторкнутага ў карту Расеі меча

27
У Кіеве паставілі помнік у выглядзе ўторкнутага ў карту Расеі меча

У сталіцы Украіны прэзэнтавалі новы помнік героям АТА.

Сёння ў Кіеве адбылося ўрачыстае адкрыццё новага помніка героям АТО. Манумент з’яўляецца мечам, уторкнутым у карту Расеі, паведамляе unian.net.

Новы помнік знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Леся Курбаса і вуліцы Акадэміка Каралёва.

Ідэя помніка грунтуецца на вобразе анёла-ахоўніка ўкраінскіх ваяк. Помнік мае вертыкальную канструкцыю. Вышэйшая частка - меч (зброя анёла-абаронцы), што сімвалізуе будучую перамогу ўкраінскіх ваяк над ворагамі Украіны, а ніжэйшая частка мае аснову, на якой намаляваны менавіта анёл-абаронца з крыламі, размаляванымі ў жоўта-блакітныя колеры. Вышыня манумента - 2, 5 мэтра.

Каштаваў помнік 120 тысяч грыўняў. Сродкі паўгода супольна збіралі валанцёры і вайскоўцы-добраахвотнікі, якія абаранялі Украіну на ўсходзе.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках