7 траўня 2024, aўторак, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» Мілеўскага згуляе з кіеўскім Хацкевіча

Берасцейскае «Дынама» Мілеўскага згуляе з кіеўскім Хацкевіча
АРЦЁМ МІЛЕЎСКІ

Навабранец берасцейцаў Арцём Мілеўскі правёў у кіеўскім «Дынама» свае найлепшыя гады.

У суботу, 2 верасня, у Кіеве адбудзецца міжнародны таварыскі матч паміж «Дынама-Кіеў» і «Дынама-Брэст», паведамляе афіцыйны сайт берасцейскага клуба.

Гульня пройдзе на стадыёне «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага, які змяшчае 16 тысяч гледачоў. Пачатак а 15.00.

Футбольны клуб «Дынама-Кіеў» - самы тытулаваны клуб Усходняй Еўропы, сталы ўдзельнік фінальных раўндаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА.

Пасля пяці тураў чэмпіянату, які стартаваў ва Украіне, кіяне, узначаленыя беларускім спецыялістам Аляксандрам Хацкевічам, займаюць першае месца.

Свае найлепшыя гады ў кіеўскім «Дынама» правёў нядаўні навабранец берасцейцаў Арцём Мілеўскі. Гуляючы за «Дынама-Кіеў», ураджэнец Менска двойчы прызнаваўся футбалістам года Украіны (2008, 2009).

У раўндзе плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы будучы спарынг-партнёр «Дынама-Брэст» паспрачаецца за выхад у групавы этап з партугальскім «Марыціму».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках