17 траўня 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст у Бараўлянах: жыхары арганізавалі намётавы гарадок

40
Пратэст у Бараўлянах: жыхары арганізавалі намётавы гарадок

Пад Менскам людзі аб'ядналіся супраць самавольства чыноўнікаў.

У лесе непадалёк ад Менска з'явіўся намётавы гарадок пратэсту. Пакуль сімвалічны, як папярэджанне чыноўнікам. Жыхары агламерацыі Бараўляны, у якую таксама ўваходзяць пасёлкі Ляскоўка, Лясны і Вопытны, пратэстуюць супраць высечкі лесу і пабудовы шырокай шашы побач з дамамі. Яны падазраюць мясцовыя ўлады ў карупцыйных сувязях з прыватнымі будаўнічымі кампаніямі, паведамляе «Белсат».

Людзі аб’ядналіся супраць свавольства чыноўнікаў

Мясцовыя жыхары набылі зямлю і пабудавалі дамы побач з лесам. Лес быў на Генеральным плане. А цяпер, паводле чыноўнікаў, тут будзе не лес, а дарога, далей – школа. А ўсё дзеля таго, як кажуць мясцовыя жыхары, каб выгодна было камерцыйным забудоўнікам, якім адыдзе гэтае поле.

Паводле мясцовых жыхароў, тут можа быць прымітыўная карупцыйная схема, грашовая сувязь між чыноўнікамі і забудоўнікамі, якія паставяць на полі шматпавярховікі. А да шматпавярховікаў трэба камунальныя сеці. Таму спачатку ў лесе пабудуюць школу, павыразаўшы дрэвы.

Потым да камунікацыяў, пабудаваных за бюджэтны кошт, падключаць камерцыйнае жытло. А мусіць быць наадварот. Таксама на сёлетнім Генеральным плане з’явілася чатырохпалосная дарога праз пасёлак Вопытны. Месцамі яе плануюць пракласці праз двары і дамы прыватных уласнікаў, людзей, што законна тут пабудаваліся.

Бараўляны, Лескаўка, Лясны і Вопытны – паселішчы, нетыповыя для Беларусі

Тут шмат медычных установаў – дзіцячы і дарослы анкалагічны цэнтр, туберкулёзны дыспансер, клінічная абласная бальніца. Тут жыве шмат медыкаў, шмат людзей з вышэйшай адукацыяй. Каб спыніць знішчэнне лесу, мясцовыя жыхары і перапісваюцца з органамі ўлады, і актыўна дзейнічаюць у інтэрнэце.

«Намёты пад кантролем, на іх наведзеныя прыватныя IP-камеры, мы бачым, што тут адбываецца. Намёты як сімвал, знак уладзе: давайце дамаўляцца», – зазначыў жыхар пасёлку Юрый Філіпаў.

Улады дамаўляцца не хочуць і ўсяляк пазбягаюць відэакамераў

«Калі вы пакажаце мяне па сваіх каналах, дзе-кольвек, я на вас падам позву», – выступіў з пагрозамі ўсім прысутным Іван Ліпніцкі, старшыня Менскага абласнога Савету дэпутатаў.

Спадар Ліпніцкі – былы намеснік міністра аховы здароўя – лічыць праблему надуманай.

«На пытанне, чаму праектуецца садок і школа ў лесе, а не на полі побач, ён сказаў: я вам адказаць не магу», – падзяліўся ўдзельнік ініцыятыўнай групы Вадзім Трафілоўскі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках