2 траўня 2024, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Героі намётавага мястэчка ў Бараўлянах: Усё роўна будзем пратэставаць

10
Героі намётавага мястэчка ў Бараўлянах: Усё роўна будзем пратэставаць

Міліцыя наведалася ў намётавы лагер.

Сёння раніцай супрацоўнікі міліцыі прыехалі, у намётавы гарадок у Бараўляны, створаны мясцовымі жыхарамі ў знак пратэсту супраць высечкі лесу і пабудовы шашы побач з дамамі. Міліцыянты прыбралі з дрэў расцяжкі лёзунгі «Беражыце лес», паведамляе «Белсат».

«Яны прыбралі ўсе расцяжкі і надпісы, відаць, што вялі пратакол. З мясцовымі жыхарамі не размаўлялі. Працавалі вельмі хутка і зараз ужо з'ехалі. Але мы ўсё роўна будзем пратэставаць», - распавёў Іван, жыхар пасёлка Вопытны.

Нагадаем, у лесе непадалёк ад Менска з'явіўся намётавы гарадок, які сімвалізуе пратэст супраць высечкі лесу і пабудовы шашы побач з дамамі. Жыхары агламерацыі Бараўляны, у якую таксама ўваходзяць пасёлкі Ляскоўка, Лясны і Вопытны, падазраюць мясцовыя ўлады ў карупцыйных сувязях з прыватнымі будаўнічымі кампаніямі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках