2 траўня 2024, Чацвер, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля візіту міністраў барысаўскім рабочым утрая зрэзалі заробак

19
Пасля візіту міністраў барысаўскім рабочым утрая зрэзалі заробак

У заводу «Гідраўзмацняльнік» не стае грошай, каб расплаціцца са сваімі работнікамі.

Як паведамілі ex-press.by ужо некалькі працаўнікоў ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», сума авансу за кошт заробку ліпеня, які павінен выплачвацца згодна з Калектыўнай дамовай да 15 жніўня, паменшаная ўтрая.

Замест звычайных 120 рублёў ($60) завадчане атрымалі па 40 ($20). Навіна не з разраду радасных.

Нагадаем, летась у адпаведнасці з указам Лукашэнкі прадпрыемства, якое ўваходзіць у холдынг «Аўтакампаненты», якое яшчэ нядаўна узначальваў футбольны мэнэджар Анатоль Капскі, атрымала бюджэтную падтрымку сумаю да 11,9 млн. даляраў ЗША. Мільёны накіроўваліся для «стабілізацыі фінансавага становішча» аўтагідраўзмацняльніка.

Стабілізаваць, аднак, не ўдалося. Паводле дзяржаўнай тэлевізіі, на момант правядзення ў Барысаве пасяджэння прэзідыума савета міністраў 25 ліпеня, ААТ «Аўтагідраўзмацняльнік» меў запазычанасць у аплаце электраэнэргіі.

Перад пасяджэннем міністры наведалі «Аўтагідраўзмацняльнік». І як распавёў журналістам першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі, было дадзена дабро на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта ў арганізацыі новай вытворчасці новага гідраўзмацняльніка стырна грузавых аўтамабіляў.

Грошы на праект, іх трэба 34 мільёны даляраў, паабяцалі вылучыць са сродкаў інвестыцыйных фондаў Менскага аблвыканкама і Міністэрства прамысловасці.

А пакуль у завода не стае грошай, каб расплаціцца са сваімі работнікамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках