2 траўня 2024, Чацвер, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залатая розга для шклоўскага чыноўніка

10
Залатая розга для шклоўскага чыноўніка

У Шклоўскім раёне падспудна выспявае яшчэ адна праблема.

У жніўні 2016 г «Магілёўскі рэгіён» ужо звяртаў увагу на распаўсюджванне каранціннага пустазелля – сумніку – на тэрыторыі г. Шклова і раёна. На жаль, сітуацыя за мінулы год да лепшага не змянілася.

Залаты разгой у Беларусі называюць сумнікам, – у Беларусі расце некалькі яго відаў: канадскі, звычайны, гібрыдны і гіганцкі. Сумнік з'яўляецца асабліва небяспечнай інвазіўнай (чужароднай) раслінай, забароненай да перамяшчэння праз межы практычна ўсіх краін свету. Інвазіўныя расліны – аб'екты расліннасці, якія знаходзяцца за межамі іх натуральнага арэала, распаўсюджванне і колькасць якіх ствараюць пагрозу жыццю або здароўю грамадзян, захаванню біялагічнай разнастайнасці, прычыняюць шкоду асобным галінам эканомікі. Размнажэнне інвазіўных відаў дзікарослых раслін уважаецца за адну з асноўных пагроз не толькі для біяразнастайнасці, але і прыводзіць да сур'ёзных экалагічных, сацыяльных і эканамічных наступстваў. Сумнік ужо сёння наносіць вялікія страты не толькі прыродзе Беларусі, але і лясной і сельскай гаспадарцы. Сумнік пасля баршчэўніку Сасноўскага з'яўляецца галоўнай пустазельнай раслінай-шкодніцай і занесеная нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў «Чорную кнігу», разам з баршчэўнікам і эхінацысцісам лопасцевым (яго ў народзе называюць «шалёным агурком»).

Некантраляванае распаўсюджванне гэтага віду прыводзіць да прыгнёту і нават поўнага выцясненні з прыродных экасістэм іншых раслін. У лугавых і пойменных экасістэмах, дзе пасяляецца сумнік, змяняецца склад і структура сенажаці, значна пагаршаецца якасць загатоўкі сена (буйная рагатая жывёла яго не есць), пры гэтым утвараюцца буйныя жорсткія дзярніны, развіццё якіх, абцяжарвае рост многіх гаспадарча-карысных раслін, змяняецца структура і працэс аэрацыі глеб. У пойменных лугавых супольнасцях сумнік нясе пагрозу папуляцыям многіх рэдкіх і знікаючых відаў раслін, а таксама парушае структуру пасеву і зніжае ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Варта адзначыць, што па манеры распаўсюджвання сумнік значна больш агрэсіўны за баршчэўнік Сасноўскага. Гэта абумоўленае тым, што ў нашай краіне ў яго няма наўпроставых раслін-канкурэнтаў і насякомых-шкоднікаў. Пры гэтым, кожны асобнік дае да 100 тысяч насення, якія адрозніваюцца высокай (да 95%) усходжасцю. Насенне сумніку надзвычай лёгкае і пераносяцца ветрам на вялікія адлегласці. Да таго ж карані іншаземца вылучаюць інгібітары, якія душаць рост іншых раслін. І там, дзе развёўся сумнік, знікаюць звыклыя іван-чай, рамонкі, доннік, васількі, канюшына, аўсяніца і мятлік (пасля пажараў, выкліканых спякотай, ён нават выцясняе хмызнякі).

Следам за імі знікаюць карысныя мікраарганізмы, казуркі, птушкі, млекакормячыя. Бо звяры і птушкі не ядуць сумнік і на корм хатнім жывёлам ён не прыдатны, толькі авечкі часам ім харчуюцца.

Паступова сумнік захоплівае лугі, сенажаці, пашы, лясы, агароды, пагаршаючы іх якасць, зніжае ўраджаі пладовых і ягадных культур. Злосны захопнік не пакідае ні найменшага шанцу традыцыйным раслінам нашых шыротаў, становячыся канкурэнтам нават праславутаму баршчэўніку. І там, дзе расце гэтае пустазелле, змяняецца склад і структура глебы. Дзярніна становіцца жорсткай, шчыльнай, пагаршаецца яе аэрацыя.

Аднак, варта адзначыць, што перш за ўсё сумнік – алергенная агрэсіўныя расліна, якая нясе пагрозу здароўю людзей, павышаючы ўзровень захворвання, бо пылок сумніку правакуе ў людзей алергічныя рэакцыі. (Квітнее ў ліпені – верасні, насенне спее ў жніўні – кастрычніку).

Расліна настолькі жывучая, што ўзяць яе могуць толькі высокія канцэнтрацыі моцных гербіцыдаў. Але паблізу жылля, каля рэк і вадаёмаў ужываць хімічныя прэпараты забаронена. Таму ў шэрагу краін свету сумнік аднесены да каранцінных аб'ектам і забаронены да ўвозу, а, напрыклад, у Кітаі ён нават абвешчаны нацыянальным бедствам!

У апошнія гады небяспека ў Беларусі ад гэтай расліны ўзрасла, гэты від значна павялічыў сваю колькасць (у сярэднім на 15-20%) і пашырыў арэал распаўсюджвання. Асноўны цэнтр распаўсюджвання – 50-кіламетровая зона вакол горада Менска. Але, паводле звестак супрацоўніка НАН Рэспублікі Беларусь Алега Маслоўскага, распаўсюджванне сумніку выйшла з-пад кантролю – практычна ў кожнай вёсцы Беларусі культывуюць гэтую расліну.

Не выключэнне і Шклоўскі раён. Далёка і хадзіць не трэба, каб убачыць гэтую расліну – побач з гарадскім рынкам цэлыя зараснікі сумніку. Прычым, такое ўражанне, што яго спецыяльна высадзілі для ўпрыгожвання тэрыторыі. Каля крамы №10 («Паркавы») сумнік вырошчваюць як дэкаратыўную расліну ўжо некалькі гадоў запар.

У некалькіх дзясятках метраў ад рынку больш за 10 сотак агарода адпушчана пад сумнік!

У кветніках жылых дамоў горада Шклова сумніку проста раздолле.

Дарэчы, чыноўнікам не абавязкова любавацца гэтым каранцінным пустазеллем на рынку – у 100 метрах ад райвыканкама таксама красуецца гэта расліна.

У Рыжкавічах сумнік культывуецца нават на тэрыторыі дзіцячага садка.

Любяць яго і мясцовыя жыхары.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках