2 траўня 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «СтопХама» прагналі з ходнікаў рэдкі Bentley

14
Актывісты «СтопХама» прагналі з ходнікаў рэдкі Bentley

Для актывістаў «СтопХама» ўсё адно, якой менавіта маркі аўтамабіль прыпаркаваўся на тратуары.

Налепку атрымае і Lada, і Bentley. Але перад тым, як размяшчаць на лабавую шыбу сцікер, маладзёны спрабуюць пагаварыць з кіроўцам і ўгаварыць яго пакінуць месца парушэння. Часам дыскусія дае свой плён, піша onliner.by.

Падчас аднаго з апошніх рэйдаў «стопхамаўцы» заўважылі дарагі Bentley Arnage, які заязджаў на тратуар ў самым цэнтры Масквы. Пажылы мужчына, які знаходзіўся за стырном седана, кантактаваў з актывістамі ў пазітыўным ключы, але так і не дамовіўся на выключэнне. У выніку аўтамабіль давялося прыбіраць. У ролік трапіў даволі рэдкі асобнік Bentley Arnage Limousine 2005 мадэльнага года. Аўто ў такім выглядзе выйшла ў свет тыражом усяго 20 асобнікаў. Кожны каштаваў блізу 350 тысяч даляраў. Пад капотам - 6,75-літровы V8 магутнасцю 460 к. с.

Яшчэ адным цікавым героем выпуску стаў кіроўца Mercedes-Maybach S-Class. Ён спрабаваў нешта паказаць актывістам пальцам у небе. А кіроўца «федэральнага» Mercedes W221 быў вымушаны ўключыць сіні сігнал, каб стаяць з парушэннем. Увогуле, абышлося без боек.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках