2 траўня 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Іёсуб: Беларусь і Расея - на парозе чарговай «нафтавай вайны»

11
Вадзім Іёсуб: Беларусь і Расея - на парозе чарговай «нафтавай вайны»
Вадзім Іёсуб
ФОТА: ONLINER.BY

Аб'ёмы паставак расейскай нафты ў Беларусь могуць сур'ёзна скараціцца.

Беларусь і Расея стаяць на мяжы чарговага нафтавага канфлікту. І ўсё таму, што беларускія НПЗ адмаўляюцца перавозіць сваю прадукцыю, якую адпраўляюць на экспарт расейскай чыгункай, а карыстаюцца паслугамі калег з краін Балтыі. Гэта нежаданне можа прывесці да скарачэння паставак расейскай нафты ў Беларусь, распавёў «Еўрарадыё» старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іёсуб.

«Тое, што можа быць цалкам спыненая пастаўка нафты, малаймаверна. Але сур'ёзныя скарачэнні аб'ёмаў паставак цалкам магчымыя. Не далей як летась мы былі сведкамі такіх дзеянняў Масквы і ведаем, што выкарыстоўваць нафтавы або газавы вентыль як сродак ціску расейскаму боку не ўпершыню. Тут у наяўнасці канфлікт інтарэсаў: гэта цікава расейскім перавозчыкам, але, хутчэй за ўсё - нецікава беларускім вытворцам. У гэтым пытанні будзе гандаль. Але ці выльецца ён у чарговую нафтавую вайну, на гэтым этапе сказаць складана», - мяркуе экспэрт.

Нагадаем, расейскія чыгуначнікі паскардзіліся Уладзіміру Пуціну, што нягледзячы на 50% зніжку для перавозкі прадуктаў нафтаперапрацоўкі, беларускія НПЗ адмаўляюцца карыстацца паслугамі расейскіх чыгуначнікаў і аддаюць перавагу балтыйскім. Спасылаючыся пры гэтым на доўгатэрміновыя кантракты. У адказ Пуцін прапанаваў аб'яднаць пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь з дамовай на выкарыстанне беларускімі НПЗ расейскай чыгункі.

На думку Вадзіма Іёсуба, такая пастаноўка пытання гучыць дзіўна, з улікам таго, што мы знаходзімся ў адзінай эканамічнай прасторы, але «пастаўкі тавараў унутры гэтай прасторы пачынаюць абумоўлівацца нейкімі рэчамі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках