2 траўня 2024, Чацвер, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы распачалі 13 крымінальных спраў супраць кіраўнікоў райпо

14
У Воршы распачалі 13 крымінальных спраў супраць кіраўнікоў райпо

17 работнікаў Аршанскага райпо прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

У дачыненні да службовых асоб Аршанскага райпо пасля праверкі КДК і фінансавай міліцыі распачата 13 крымінальных спраў, паведамілі БелТА ў Камітэце дзяржкантролю вобласці.

«Падставай для праверкі Аршанскага раённага спажывецкага таварыства паслужыла невыкананне арганізацыяй цягам апошніх гадоў даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і значныя страты», - паведамілі ў КДК.

Напрыклад, тэмп росту раздробнага тавараабарачэння за 2016 год склаў 87% пры даведзеным аблспажыўсаюзам заданні 102%, за першае паўгоддзе 2017 года - 50,6% пры заданні 101%. Страты склалі адпаведна Br1,2 млн і Br438 тысяч. У шэрагу крамаў адсутнічалі ў продажы тавары першай неабходнасці: кісламалочная прадукцыя, яйкі, локшына айчынных вытворцаў, кава, мыла гаспадарчае і шэраг іншых тавараў.

Прыём гатоўкі і выкарыстанне прыбытку ажыццяўляліся з парушэннем устаноўленага парадку. Таксама пры закупцы ў насельніцтва лому і адкідаў чорных металаў нарыхтоўшчыкі другаснай сыравіны ў адпаведных ведамасцях указваліся ілжывыя звесткі аб здатчыках.

«Металалом, які належыць юрыдычнай асобе, прымаўся як ад фізічнай асобы, што пацягнула залішнюю выплату грашовых сродкаў. Мелі месца парушэнні парадку вядзення бухгалтарскага ўліку і скажэння звестак дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. Неаднаразова дапускалася наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці за пастаўленыя алкагольныя напоі», - распавялі ў Камітэце дзяржкантролю вобласці.

Пры гэтым кіраўніцтвам Аршанскага райпо пастановы эканамічных судоў аб спагнанні крэдыторскай запазычанасці пры наяўнай магчымасці не выконваліся. За наўмыснае ўхіленне ад выплаты крэдыторскай запазычанасці паводле пастановаў суда ў дачыненні да вінаватых асоб распачата 13 крымінальных спраў. Таксама пасля праверкі 17 чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, 28 - да дысцыплінарнай.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках