2 траўня 2024, Чацвер, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14-гадовая мянчанка перамагла ў конкурсе BBC на найлепшае фота лета

2
14-гадовая мянчанка перамагла ў конкурсе BBC на найлепшае фота лета
ФОТА: WWW.BBC.COM

Сярод пераможцаў конкурсу - адразу дзве беларускі.

Расейская служба BBC апублікавала тэматычную галерэю «Фарбы лета», складзеную з найлепшых здымкаў, якія даслалі ў рэдакцыю чытачы.

Сярод пераможцаў конкурсу - адразу дзве беларускі: Паліна з Магілёўскай вобласці і Даша з Менска.

ФОТА ДАШЫ РАДЗЬКОЎСКАЙ, WWW.BBC.COM

Абедзве дзяўчыны даслалі вельмі прыгожыя і атмасферныя здымкі. На фота Паліны дзяўчына ляжыць у полі з рамонкамі. На фота Дашы - слуп лініі электраперадач пасярод жоўтага рапсавага поля.

ФОТА ПАЛІНЫ З МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ, WWW.BBC.COM

«Яна ўпершыню даслала фота і адразу стала пераможцай, - цешыцца мама Дашы, журналістка Кацярына Барысевіч. - [Даша] фатаграфуе крыху больш за год, завяла інстаграм, але коцікі і ежа - гэта не яе фармат, таму проста вядзе яго для сябе. Я ёй прапанавала паслаць [фота] на BBC, каб праверыць сябе. Тым больш што яна цяпер збірае грошы на прафесійную камеру».

Дашы Радзькоўскай 14 гадоў. Яна скончыла восьмы клас гімназіі. Дзяўчына хоча пайсці па слядах маці і стаць журналісткай.

На фота - вёска Шчытовічы Старадарожскага раёна. Там жыве Дашына бабуля. «Калі мы ехалі да яе, то заўважылі рапсавае полі. Гэта было ў траўні. Кінулі рэчы і вярнуліся туды за 4 км, каб зрабіць здымкі», - распавядае «Еўрарадыё» Кацярына Барысевіч.

BBC праводзіць конкурс кожны тыдзень. Тэмы кожны раз розныя. Напрыклад, цяпер (да 17 жніўня) журналісты чакаюць ад чытачоў фотаздымкаў на тэму «Дом у вёсцы». Да 24 жніўня ў рэдакцыю BBC можна адправіць здымкі на тэму «Салодкае», да 31 жніўня - «Веды», да 7 верасня - «Цёмны бок». Здымкі трэба адпраўляць на электронную пошту на yourpicsrussian@bbc.co.uk.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках