2 траўня 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist назваў найлепшыя для жыцця гарады свету

9
The Economist назваў найлепшыя для жыцця гарады свету
МЭЛЬБУРН
ФОТА: SCOTT BARBOUR/GETTY IMAGES

Найлепшым для жыцця горадам ужо сёмы год запар названы аўстралійскі Мэльбурн.

Мэльбурн атрымаў ацэнку 97,5 з 100 балаў у рэйтынгу. На другім месцы - Вена (Аўстрыя), на трэцім - Ванкувер (Канада). Пры гэтым яна адстае ад Мэльбурна ўсяго на 0,1 адсоткавага пункта, і ўсяго на 0,2 і 0,3 адсоткавага пункта аддзяляюць канадскія Ванкувер і Таронта, паведамляе The Economist.

У топ-10 таксама ўвайшлі Калгары (Канада), Адэлаіда (Аўстралія), Пэрт (Аўстралія), Оклэнд (Новая Зеландыя), Хельсінкі (Фінляндыя) і Гамбург (Нямеччына).

Найбольш непрыдатным горадам для жыцця названы Дамаск (Сірыя), ён заняў апошняе, 140-е месца. У дзясятку найгоршых таксама ўвайшлі Лагас (Нігерыя) і Трыпалі (Лібія).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках