2 траўня 2024, Чацвер, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка распавёў пра боязь замкнёнай прасторы

41
Лукашэнка распавёў пра боязь замкнёнай прасторы
ФОТА: СЯРГЕЙ ГУНЕЕЎ/РІА НОВОСТИ

Правадыр заявіў на сустрэчы з Алегам Навіцкім, што не ўяўляе, як касманаўты ў космасе «куляюцца».

Лукашэнка сустрэўся з лётчыкам-касманаўтам, выхадцам з Беларусі Алегам Навіцкім. Дыктатар заявіў, што баіцца замкнёнай прасторы, піша БелТА.

- Алег, я хачу табе падарыць адзіную першую кніжку (аб Палацы Незалежнасці, - заўв.). Гэта першы ўнікальны гістарычны ўзор. Хай гэта ў цябе будзе. Гэта годная кніжка, як я мяркую. Таму няхай яна будзе ў цябе - першы асобнік, які я зацвярджаў як узор. Два словы я там напісаў на хуткую руку. Пачытаеш. Гэта такая пампезная кніжка. Каму, калі не самаму сапраўднаму чалавеку з беларускім сэрцам, падарыць гэтую першую кніжку. Гэта будзе сімвалічна і годна.

- Шчыра дзякую!

- Назіралі, перажывалі. Усё ж такі першы палёт, я так разумею, дзесьці блізу 150 дзён. Амаль 200 дзён наступны палёт. Мне цяжка гэта ўявіць, - падзяліўся правадыр сваімі перажываннямі.

- Ой, мне таксама... - адказаў касманаўт.

- Я як чалавек, які не вельмі любіць замкнёныя прасторы, гляджу, як вы там куляецеся... - прызнаўся Лукашэнка.

- Падзецца няма куды. Ужо ўвязаўся ў бойку, трэба адпрацоўваць.

- Гэта дакладна. У космас не выйдзеш, не адпачнеш там.

- Так, і дзвярыма не бразнеш, калі дзесьці дробныя непаразуменні, ледзь-ледзь.

- Цалкам дакладна. Мы назіралі, бачылі гэтыя ўсе перыпетыі, усе гэтыя праблемы. Я заўсёды здзіўляўся, як вы знаходзілі там агульную мову з гэтымі замежнымі грамадзянамі.

- Нармалёва. Яны ўдаюць, што гавораць па-расейску. Мы ўдаем, што гаворым па-ангельску. Нічога. Галоўнае, каб разумелі адзін аднаго. А там не важна, як мы размаўляем. Каб ведалі, што можна націскаць, што нельга. Добрыя хлопцы. Малайцы!

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках