2 траўня 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ўсталявалі помнік Уладзіміру Мулявіну

23
У Менску ўсталявалі помнік Уладзіміру Мулявіну
ФОТА: МІКІТА НЕДАВЕРКАЎ

Афіцыйна скульптуру адкрыюць заўтра раніцай.

Першыя выпадковыя гледачы паглядзелі помнік у скверы за Белдзяржфілармоніяй на бульвары Мулявіна. Цяпер скульптуру зноў захінулі да заўтрашняй цырымоніі.

У адрозненне ад першапачатковага праекта вобраз Песняра крыху змяніўся, піша kp.by.

ЦЯПЕР ТВАР МУЛЯВІНА НАБЫЎ ХАРАКТЭРНЫЯ РЫСЫ, А Ў РУКАХ У ЯГО – ПАЗНАВАЛЬНАЯ ЭЛЕКТРАГІТАРА. ФОТА: АРХІЎ АЛЯКСАНДРА КАСТРУКОВА І ЮРЫЯ ІВАНОВА (СА СТАРОНКІ Ў САЦЫЯЛЬНАЙ СЕТЦЫ).

Па-першае, твару Мулявіна атрымалася надаць больш характэрных рыс. Цяпер яго не зблытаеш, як пісалі ў сацсетках, ні з Мікітам Міхалковым, ні з Якубам Коласам. Змянілася становішча рук, можна нават пазнаць, у якім менавіта гарнітуры выяўлены музыка. Трымае Мулявін больш пазнавальную электрагітару.

ДА АФІЦЫЙНАГА АДКРЫЦЦЯ ПОМНІК СХАВАЛІ ПАД ПОКРЫВАМ. ФОТА: МІКІТА НЕДАВЕРКАЎ.

Скульптар Аляксандр Каструкоў казаў раней, што толькі пасля ліцця можна казаць пра канчатковы выніку работы скульптара.

На пастаменце помніка напісана: «Великому Песняру Беларуси, уральцу Владимиру Мулявину от жителей Свердловской области».

ПОМНІК-ПАДАРУНАК СА СВЯРДЛОЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ. ФОТА: МІКІТА НЕДАВЕРКАЎ.
Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках