1 траўня 2024, Серада, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Конрад Паўлік: Кожную другую Карту паляка выдаюць у Беларусі

23
Конрад Паўлік: Кожную другую Карту паляка выдаюць у Беларусі
Конрад Паўлік
ФОТА: PAP

Блізу 100 тысяч Карт паляка, палову з выдадзеных ва ўсім свеце, атрымалі грамадзяне Беларусі.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.

«Мы не павінны ствараць міфаў вакол Карты паляка. Для Польшчы Карта паляка - перш за ўсё маральная кампенсацыя для былых грамадзян Польшчы, для тых людзей, якія адчувалі сябе палякамі, у якіх у савецкія часы было складанае жыццё праз тое, што яны прызнавалі сябе палякамі, адкрыта казалі пра свае карані. Таму для нас Карта паляка - своеасаблівая маральная кампенсацыя гэтым людзям. Але павінен сказаць, што большасць не карыстаецца Картай паляка, трымае яе як сімвал на палічцы ў кухні.

Большасць людзей карыстаецца Картай паляка для таго, каб атрымаць бясплатную польскую візу, ці моладзь, каб паступіць у польскія ВНУ. Мы выдалі каля ста тысяч карт паляка беларусам, гэта прыкладна палова карт, якія мы выдалі ва ўсім свеце. Але, паводле нашай інфармацыі, нягледзячы на гэта, з Беларусі ў Польшчу з'ехала толькі блізу тысячы чалавек», - распавёў Конрад Паўлік.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках