21 траўня 2024, aўторак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робэрт Тышкевіч: Карты паляка чакае больш за 100 тысяч грамадзян Беларусі

28
Робэрт Тышкевіч: Карты паляка чакае больш за 100 тысяч грамадзян Беларусі
Фото: Polska Press

Дэпутат польскага Сэйма прапануе разглядаць заявы на атрыманне Карты паляка ў самой Польшчы.

Польскі палітык прапануе змены ў правілах выдачы Карты паляка. Дэпутат польскага Сэйма Робэрт Тышкевіч мяркуе, што заявы на атрыманне Карты паляка могуць разглядацца не толькі ў польскіх консульствах у Беларусі, але і ў ваяводскіх адміністрацыях у Польшчы.

Паводле ягоных слоў, амаль 100 тысяч грамадзян Беларусі чакае разгляду заяў у консульствах.

- Чаму не быў выдадзены загад Савета міністраў, які зрабіў бы магчымай падачу заяў на Карту паляка ў абраных ваяводскіх адміністрацыях у Польшчы? Падляшскае ваяводства непасрэдна зацікаўленае ў тым, каб госці з Усходу маглі падаваць дакументы на атрыманне Карты паляка ў нашай Падляшскай адміністрацыі, колькасць якіх перасягае сто тысяч чалавек, - напісаў Тышкевіч на своей старонцы ў «Фэйсбуку».

«У сувязі з пазіцыяй уладаў Беларусі, у нас няма магчымасці павелічэння колькасці супрацоўнікаў у польскіх консульствах», - дадае Робэрт Тышкевіч.

Таму, на ягоную думку, разгляд заяў на атрыманне Карты паляка Ваяводскіх адміністрацыях можа істотна разгрузіць польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках