27 лiпеня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі «Газпрама» за два дні абваліліся больш чым на 11%

6
Акцыі «Газпрама» за два дні абваліліся больш чым на 11%

Расейская кампанія засталася без дывідэндаў за 2023 год.

Акцыі расейскага «Газпрама» (GAZP) за два дні абрынуліся больш чым на 11% на фоне навін аб адсутнасці дывідэндаў за 2023 год. За два дні кошт акцый знізіўся агулам на 11,48%, паведамляе РБК.

Распродажы ў паперах «Газпрама» пачаліся пасля таго, як стала вядома, што расейскі ўрад даручыў профільным міністэрствам - Мінфіну, Мінэнэрга і Расмаёмасці - пры падрыхтоўцы праектаў дырэктыў для ўдзелу ў радзе дырэктараў «Газпрама» не прадугледжваць выплату дывідэндаў кампаніяй за 2023 год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках