27 лiпеня 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы эксперт: У РФ і прыхільнікі, і апаненты Шайгу ідуць пад нож

1
Вайсковы эксперт: У РФ і прыхільнікі, і апаненты Шайгу ідуць пад нож

Знойдзеныя вінаватыя ў правале «СВА».

У Расеі былы камандуючы 58-арміяй генерал-маёр Іван Папоў арыштаваны паводле справы аб махлярстве. Магчыма, справа звязаная з яго выступам супраць экс-кіраўніка Мінабароны РФ Сяргея Шайгу.

Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да ўкраінскага вайскова-палітычнага аглядальніка групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандра Каваленкі:

- У Мінабароны РФ ідзе банальная чыстка. Гэта не барацьба з карупцыяй. Калі ўспамінаць самога ж Папова, то ён адзін раз засвяціўся сваім выказваннем аб тым, што заходняя артылерыя, якая перадаецца ўкраінскім войскам, мае перавагу над расейскай па далёкасці і дакладнасці.

Менавіта таму контрбатарэйная барацьба з украінскага боку вядзецца больш эфектыўна. За гэта ён быў зняты са сваёй пасады камандуючага 58-й агульнавайсковай арміяй Паўднёвай вайсковай акругі. Ён ужо тады патрапіў у няміласць.

Агулам жа тое, што цяпер у Расеі карупцыянеры арыштоўваюць за карупцыю іншых карупцыянераў - гэта проста смех.

Справа нават не ў тым, быў Папоў супраць або за Шайгу. Мы ж бачым, што і прыхільнікі, і апаненты Шайгу зараз ідуць пад нож. Усіх грабуць адным грабянцом пасля таго, як адбылася змена ў Мінабароны.

Яшчэ адна мэта гэтай чысткі ў тым, каб апраўдаць тое, чаму «СВА» ўжо трэці год працягваецца, а мэты (дастаткова размытыя) незразумела, выконваюцца ці не? Пакуль што расейцам бачна, што адбываецца дэмілітарызацыя самой Расеі.

Пры гэтым жа па ўсёй Расеі на нафтаперапрацоўчых заводах адбываюцца «бавоўны». Таму ім патрэбен вінаваты ў тым, што зрываюцца планы «СВА». Вось і знайшліся карупцыянеры. Знайшлі крайніх. Не больш і не менш.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках