1 траўня 2024, Серада, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Сошка: Мы будзем бараніць правы рабочага чалавека

3
Міхаіл Сошка: Мы будзем бараніць правы рабочага чалавека
ІГАР КОМЛІК

Актывісты збіраюць подпісы пад лістом з патрабаваннем спыніць пераслед рэдактара незалежнага прафзвязу РЭП.

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый горада Слоніма пачалі збор подпісаў пад лістом да Лукашэнкі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязня Ігара Комліка і спынення крымінальнага пераследу лідара незалежнага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча.

У лісце да правіцеля гаворыцца, што дзеянні ўлады накіраваны на знішчэнне незалежнага прафзвязнага руху ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывіст Міхаіл Сошка, які вядзе збор подпісаў пад лістом да Лукашэнкі, перакананы, што дзеянні ўлады - помста прафзвязным лідарам за актыўную грамадзянскую пазіцыю і абарону сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працоўных.

- Незалежныя прафзвязы - адзіная і, напэўна, апошняя арганізацыя, сябры якой баранілі правы простага працоўнага чалавека. Колькім людзям дапамаглі ў судах, напісанні скаргаў... Усё гэта вельмі абурае чыноўнікаў, якія не прывыклі, калі іх позвай выклікаюць на пасяджэнне суда. І відавочна, што чыноўнікам карціць і хочацца хутчэй «разабрацца» з прафзвязнымі дзеячамі, - кажа Сошка.

У лісце падкрэсліваецца, што сваімі дзеяннямі ў дачыненні да дзеячаў незалежнага прафзвязу беларускія ўлады груба парушаюць Канвенцыю Міжнароднай арганізацыі працы №87 «Аб свабодзе аб'яднанняў». А таксама аўтары ліста патрабуюць неадкладнага вызвалення Ігара Комліка, спынення пераследу Генадзя Фядыніча і зняцця з іх безгрунтоўных абвінавачванняў.

Копіі звароту таксама накіруюць міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу, а таксама Генеральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку.

Нагадаем, што 2 жніўня ў офісе прафзвязу адбыўся ператрус, у выніку якога канфіскаваныя ўсе цвёрдыя дыскі кампутараў, арыштаваны офіс прафзвязу РЭП, асабістая маёмасць Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa. Супраць Фядыніча і Комліка распачатая крымінальная справа па «ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйных сумах». Ігар Комлік з 2 жніўня дагэтуль знаходзіцца ў турме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках