1 траўня 2024, Серада, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат актывісткі Femen: Следства павінна дапытаць Парашэнку і Лукашэнку

7
Адвакат актывісткі Femen: Следства павінна дапытаць Парашэнку і Лукашэнку
АНЖАЛІКА ДЫЯШ

Хадайніцтва адваката ўжо зарэгістравалі ў Пячэрскім судзе Кіева.

Адвакат Яраслаў Яцэнка патрабуе ад следства дапытаць у якасці сведак Аляксандра Лукашэнку і Пятра Парашэнку ў справе актывісткі Femen Анжэліны Дыяш, якая арганізавала акцыю «Жыве Беларусь!» 21 ліпеня ў Кіеве падчас супольнай заявы кіраўнікоў Беларусі і Украіны для журналістаў.

Украінскае правасуддзе кваліфікавала дзеянні актывісткі Femen як крымінальнае злачынства - ёй інкрымінуюць хуліганства, звязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады, на падставе часткі 3 артыкула 296 Крымінальнага кодэкса Украіны (прадугледжвае некалькі санкцый - штраф ад 8,5 да 17 тысяч грыўняў (300-650 даляраў у эквіваленце), арышт на тэрмін да шасці месяцаў і абмежаванне волі (на тэрмін да пяці гадоў).

Як паведаміў «Радыё Свабода» Яраслаў Яцэнка, адпаведнае хадайніцтва было перададзенае і зарэгістраванае ў Пячэрскім раённым судзе Кіева.

«З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што сведкамі падзей 21 ліпеня, якія сталі падставай для абвінавачвання Анжэліны Дыяш і кваліфікацыі яе дзеянняў як крымінальнага правапарушэння, былі прэзідэнт Украіны Парашэнка Пётр Аляксеевіч і прэзідэнт Беларусі Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч. Для высвятлення ўсіх абставінаў існуе неабходнасць у правядзенні допытаў сведак», - адзначаецца ў дакуменце.

Згодна з працэсуальным заканадаўствам Украіны, гэтае хадайніцтва павінна быць разгледжанае цягам трох дзён.

«Заўтра ў Пячэрскай раённай управе паліцыі Кіева следчы павінен дапытаць Анжэліну Дыяш у гэтай справе, і, напэўна, ужо будуць вядомыя і дзеянні што да гэтага хадайніцтва», - паведаміў Яраслаў Яцэнка.

15 жніўня Анжэліне Дыяш было заяўленае яшчэ адно падазрэнне – ва ўчыненні крымінальнага правапарушэння паводле часткі 4 артыкула 358 Крымінальнага кодэкса Украіны - «выкарыстанне загадзя падробленага дакумента». Як вядома, на сустрэчу Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі актывістка Femen трапіла з фальшывым журналісцкім пасведчаннем.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках