1 траўня 2024, Серада, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежныя прафзвязы: Патрабуем неадкладна спыніць справу супраць Фядыніча і Комліка

7
Незалежныя прафзвязы: Патрабуем неадкладна спыніць справу супраць Фядыніча і Комліка
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Моц міжнароднай салідарнасці прымусіць беларускія ўлады пачуць голас розуму.

Выканаўчы камітэт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў прыняла заяву, у якой заклікае ўлады прыслухацца да голасу розуму і пакласці канец бессэнсоўнай вайне з незалежнымі прафзвязамі.

Сайт публікуе тэкст заявы цалкам:

«Выканкам БКДП выказвае глыбокую занепакоенасць у сувязі з крымінальным пераследам кіраўніка Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і ягонага намесніка Ігара Комліка. Выканкам пацвярджае зробленую ў заяве Рады БКДП ад 3 жніўня ацэнку, што абвінавачваннем Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка ў нявыплаце падаткаў улады краіны груба парушылі закон «Аб прафесійных саюзах» і Канвенцыю №87 МАП «Аб свабодзе асацыяцый». Нагадваем, што ратыфікацыяй Канвенцыі ўлады ўзялі на сябе абавязацельства забяспечваць прафзвязам права бесперашкоднага выкарыстання салідарнай дапамогі з боку братэрскіх прафсаюзных арганізацый і дэманстратыўна яго не выконваюць.

Гэтую ацэнку пацвердзілі ў лісце на імя прэзідэнта Лукашэнкі Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў (МКП) Шаран Бароў і Генеральны сакратар Глабальнага саюза IndustriALL Вальтэр Санчэс. Шаран Бароў і Вальтэр Санчэс супольна з Генеральным сакратаром Еўрапейскай канфедэрацыі прафзвязаў (ЕКП) Лукой Вісенціні і Генеральным сакратаром IndustriALL у Еўропе Люкам Трыанглам у звароце да Вярхоўнай прадстаўніцы Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні таксама акцэнтавалі ўвагу на невыкананні ўладамі Беларусі Канвенцыі №87 МАП. Аналагічныя высновы зрабіў у сваіх заявах шэраг палітычных, грамадскіх і праваабарончых арганізацый краіны.

Аднак беларускія ўлады праігнаравалі патрабаванні беларускай і міжнароднай грамадскасці, працягваючы абвінавачваць кіраўнікоў прафзвязу РЭП ва ўчыненні крымінальнага злачынства. Выканкам БКДП заклікае ўлады прыслухацца да голасу розуму і пакласці канец бессэнсоўнай вайне з незалежнымі прафзвязамі. Новая атака на іх можа прычыніць непапраўную шкоду працэсу паляпшэння стасункаў Беларусі з міжнароднай супольнасцю. Патрабуем неадкладнага спынення крымінальнай справы, распачатай супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, і неадкладнага вызвалення з-пад варты Ігара Комліка. Заклікаем чальцоў прафзвязаў, якія ўваходзяць у БКДП, грамадзян краіны падтрымаць нашыя патрабаванні».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках