1 траўня 2024, Серада, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данкверт прадаўжае «баніць» беларускія прадпрыемствы

18
Данкверт прадаўжае «баніць» беларускія прадпрыемствы

Рассельгаснагляд з 18 жніўня забараняе пастаўкі харчавання з чатырох прадпрыемстваў Беларусі.

Рассельгаснагляд з 18 жніўня забараняе ўвоз мясной і малочнай прадукцыі з чатырох прадпрыемстваў Беларусі. Пастаўкі прадукцыі пяці прадпрыемстваў з 17 жніўня пастаўленыя на ўзмоцнены лабараторны кантроль, піша interfax.by.

Як паведамляе Рассельгаснагляд, праз паўторныя парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюзу і РФ пад забарону патрапіла прадукцыя ААТ "Вітконпрадукт", у мясе якога выяўленыя рэшткі тэтрацыкліну, ААТ "Савушкін прадукт", у малочнай сыроватцы якога ўтрымліваюцца рэшткі тылазіну, ААТ "Рагачоўскі МКК" і ААТ "Малочныя горкі", у пітным і згушчаным малацэ якіх выяўлены лінкаміцын.

Акрамя таго, з 17 жніўня Рассельгаснагляд увёў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да пяці прадпрыемстваў Беларусі, у прадукцыі якіх упершыню былі выяўленыя небяспечныя рэчывы.

Пад узмоцнены кантроль трапілі СП ТАА "Бак" і ААТ "Бабруйскі мясакамбінат" у сувязі з выяўленнем тэтрацыкліну ў паўфабрыкатах з ялавічыны, кампаніі "Белавежскія сыры" праз выяўленне рэшткаў салінаміцыну ў сырах. Тая ж доля чакае ААТ "Здравушка-Мілк", у малацэ якога знойдзеныя тылазін і ціпрофлоксацын, і ААТ "Мінскі малочны завод № 1" праз рэшткі лінкаміцыну ў малацэ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках