2 траўня 2024, Чацвер, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысціян Шынкевіч: 8 верасня на Плошчы пакажам, што гатовыя абараніць краіну

10
Крысціян Шынкевіч: 8 верасня на Плошчы пакажам, што гатовыя абараніць краіну
Крысціян Шынкевіч
ФОТА: «Радыё Свабода»

Лепш своечасова выйсці на мірную акцыю пратэсту, чым потым ісці на сапраўдную вайну.

Пра гэта сайту Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу bnknews.org заявіў адзін з актыўных удзельнікаў вясновых акцый пратэсту, студэнцкі актывіст Крысціян Шынкевіч, які распавёў, чаму трэба ісці на Кастрычніцкую плошчу ў гадавіну перамогі ў Аршанскую бітву:

- Для мяне дзень 8 верасня - гэта дзень памяці пра нашых продкаў і прашчураў, якія абаранялі нашу краіну. Якія аддавалі за яе сваё жыццё, і сапраўды не для таго, каб на нашай зямлі дзейнічала такая ўлада, як цяпер.

На акцыі мы павінны паказаць, што нам не патрэбныя замежныя войскі ў Беларусі, што мы не дамо ім захапіць нашу краіну, як гэта Пуцін спрабаваў і спрабуе зрабіць з Украінай.

Мне як жыхару Беларусі ніякія чужыя войскі на маёй радзіме не патрэбныя, і пра гэта я магу выказацца 8 верасня. Больш за тое, у выніку магчымай акупацыі нашай краіны, мы можам канчаткова страціць нашу гісторыю, мову, культуру, гісторыю, якую нашы продкі будавалі стагоддзямі.

Лепш выходзіць на Плошчу і выказвацца цяпер, каб захаваць мір на нашай зямлі, чым прамаўчаць, і потым ісці на вайну.

Нагадаем, Акцыя папярэджання пройдзе ў Менску на Кастрычніцкай плошчы 8 верасня. Пачатак - а 19-й гадзіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках