2 траўня 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанская паліцыя ліквідавала пяцярых тэрарыстаў у Камбрыльсе

Гішпанская паліцыя ліквідавала пяцярых тэрарыстаў у Камбрыльсе
Фота: EPA

Нападнікі ў Камбрыльсе збілі мінівэнам некалькі чалавек, але былі спыненыя сіламі правапарадку.

18 жніўня паліцыя Каталоніі правяла спецаперацыю ў горадзе Камбрыльс падчас якой выявіла і ліквідавала чацвярых падазраваных у арганізацыі новага тэракту і раніла аднаго з іх. Паводле звестак мясцовых СМІ, на іх былі паясы смяротнікаў, паведамляе interfax.ru.

Пяты тэрарыст, паранены і захоплены ў ходзе спецаперацыі ў каталонскім горадзе Камбрыльсе, сканаў, паведамляе ў сваім афіцыйным Твітэры паліцыя Каталоніі.

«Пяты тэрарыст, паранены ў Камбрыльсе, сканаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Нападнікі ў Камбрыльсе ўначы ў пятніцу збілі мінівэнам некалькі чалавек, прычыніўшы ім траўмы, па ўсёй бачнасці ў спробе паўтарыць учынены за некалькі гадзін дагэтуль напад у Барселоне, ахвярамі якога сталі 13 чалавек і больш за 100 атрымалі раненні.

Улады Гішпаніі назвалі тое, што здарылася тэрактам. Прэм'ер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой абвясціў трохдзённую жалобу ў сувязі з тэрактам у Барселоне, а таксама выказаў спачуванні ахвярам нападу і іх блізкім.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках