2 траўня 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Віцебскам кружаць мірыяды матылькоў

1
Над Віцебскам кружаць мірыяды матылькоў

Своеасаблівыя «танцы» насякомых можна назіраць кожны вечар каля гарадскіх ліхтароў.

У Віцебску пачаўся масавы лёт падзёнкі або, як яе яшчэ называюць, аўсянік, 17 жніўня прыкладна з 22:00 ля маста Кірава можна было назіраць мірыяды гэтых матылькоў, што віюцца ля ліхтароў, пішуць «Народные новости Витебска».

Выхад падзёнак, лічынкавая фаза у якіх доўжыцца 2-3 гады, звычайна носіць масавы характар. Своеасаблівыя «танцы», якія можна назіраць ля ліхтароў і іншых крыніц святла - гэта раенне насякомых, падчас якога адбываецца сустрэча полаў.

У Віцебску лёт падзёнак звычайна адбываецца ў канцы ліпеня ці пачатку жніўня, так было ў 2010 і 2013 гадах. У 2016 годзе пачатак масавага раення насякомых сарвала навальніца, якая абрынулася на Віцебск у ноч з 29 на 30 ліпеня.

Сёлета лёт падзёнкі на Дзвіне ў Віцебску пачаўся значна пазней, чым звычайна. Магчыма, гэта звязана з умовамі надвор'я цяперашняга лета, а можа быць - з гідралагічным становішчам на рацэ, што змянілася пасля ўводу ў строй Віцебскай ГЭС.

Пры праездзе моста Кірава падчас масавага вылету матылькоў варта быць пільнымі, асабліва веласіпедыстам і матацыклістам. Зрэшты, і аўтамабіль, які трапіў на тоўсты пласт насякомых, можа пачаць слізгаць, як на галалёдзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках