5 траўня 2024, Нядзеля, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень Незалежнасці Украіну наведае кіраўнік Пэнтагона

6
У Дзень Незалежнасці Украіну наведае кіраўнік Пэнтагона
Джэймс Мэціс
ФОТА: EPA/KIM MIN-HEE/POOL

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс наведае Украіну 24 жніўня.

Украіну ў Дзень Незалежнасці наведае міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Пэнтагона.

Плануецца, што падчас візіту Мэціс сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і міністрам абароны краіны Сцяпанам Паўтаракам.

«Падчас гэтых перамоў міністр пераканае нашых украінскіх партнёраў у тым, што ЗША па-ранейшаму цвёрда прыхільныя мэце аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама ўмацавання стратэгічнага абароннага партнёрства паміж нашымі дзвюма краінамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба адзначыла, што візіт Мэціса пройдзе ў рамках пяцідзённай выправы ў краіны Блізкага Усходу і Еўропы. Так, кіраўнік Пэнтагона наведае Ярданію і Турцыю, Украіна стане заключным этапам ягонай службовай выправы. Гэта будзе першы візіт Мэціса ва Украіну ў якасці міністра абароны.

Пасол Украіны ў ЗША Валерый Чалы назваў прыезд Мэціса ва Украіну прыязным жэстам.

«Сапраўдны сяброўскі жэст ад нашага стратэгічнага партнёра да Дня Незалежнасці Украіны! Сур'ёзнае пацвярджэнне ахвоты да далейшага развіцця двухстаронняга вайсковага супрацоўніцтва, дэманстрацыя салідарнасці з народам Украіны ў ягонай барацьбе з замежнай агрэсіяй», - напісаў дыпламат на сваёй старонцы ў Facebook.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках