11 траўня 2024, Субота, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы супраць «статыстыкі»: Кошты прадуктаў толькі растуць

15
Берасцейцы супраць «статыстыкі»: Кошты прадуктаў толькі растуць

Жыхары Берасця зняпраўджваюць афіцыйныя звесткі Белстата.

«БГ» запыталася жыхароў Берасця, ці заўважылі яны ліпеньскую «дэфляцыю».

Віялета, выхавацелька:

- Я не магла заўважыць, таму што ў ліпені мяне не было ў Беларусі. Я толькі нядаўна прыляцела. Але ўсё, што я купляла раней, цяпер тым жа коштам, я відавочных змен не ўбачыла. Магу сказаць, што мэблю я глядзела ў траўні, а ў жніўні заўважыла, што яна крыху падаражэла.

Ірына, галоўная бухгалтарка:

- Я не заўважыла падзення коштаў у ліпені. Кошты настолькі хутка растуць. Што колькі каштавала 4 месяцы таму і цяпер, мне цяжка сказаць. Але тое, што за кватэру плачу кожны месяц на пару рублёў больш, дык гэта дакладна.

Валянціна, у дэкрэтным адпачынку:

- патаннення я не бачу. Ну, бананы крыху патаннелі. Але ж бананы - не самая галоўная наша ежа. Малако, хлеб і ўсё астатняе не таннее. Ніякіх тэндэнцый пакуль да лепшага. Хочацца, каб усё патаннела.

Наталля, выкладчыца:

- Шчыра кажучы, не. Хутчэй за ўсё, не заўважыла падзення коштаў. Мне здаецца, наадварот, усё даражэе, кожны дзень новы кошт. Малочная прадукцыя даражэе, рыба стала даражэйшай, хлебабулачныя вырабы. Камунальныя сталі большымі адсоткаў на 5 за апошні час. Ну, а іншыя тавары мы не купляем у Беларусі.

Вікторыя, працуе ў грамадскім харчаванні:

- патанненне прадуктаў харчавання дакладна не заўважыла. Падаражання, напэўна, таксама няма. На адным узроўні кошты трымаюцца.

Вадзім, не працуе:

- Цяжка сказаць, на што павысіліся кошты, на што панізіліся. Калі было б значнае павышэнне, то гутарак было б ужо ўсюды. Калі нязначнае, то незаўважна.

Анастасія, студэнтка:

- Шчыра кажучы, я не заўважыла падзення коштаў, бо асноўную частку года жыву ў Піцеры. Апошні раз была мінулым летам, не заўважыла, што асабліва кошты адрозніваюцца, калі што ўпала, то не моцна. Павышэнне коштаў ёсць. Так як улетку прыязджаю, магу сказаць, што на ягады кошты падняліся.

Андрэй, студэнт:

- Падзення коштаў у Беларусі я не заўважыў, таму што не сачыў асабліва. Так што дакладна сказаць не магу. Але ўжо хутчэй павялічыўся кошт прадуктаў харчавання, чым знізіўся, я думаю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках