9 траўня 2024, Чацвер, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явілася патрыятычнае графіці

4
У Менску з'явілася патрыятычнае графіці
Фота: Pavel Belavus/facebook

Графіці «Мая краіна Беларусь» выканана ў бела-чырвона-белых колерах.

Стыльнае графіці ў нацыянальным стылі з'явілася на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча ў Менску.

Са слоў аўтара, узгадненне задумы з камунальнікамі заняло даслоўна пяць хвілін, паведамляе «Белсат».

«ЖЭСу наогул ідэя спадабалася. Да таго ж у іх, відаць, будзе нейкая справаздача перад Днём горада, якая будзе ўжо даслоўна праз дваццаць дзён. І яны нават казалі, каб мы хутчэй гэта зрабілі!», - распавёў мастак Максім Пякарскі.

Мясцовыя жыхары на такое ўпрыгожванне свайго двара рэагуюць станоўча.

«Настрой палепшыцца, калі замест белай сцяны будзе нешта прыгожае і наша, беларускае! І я была б вельмі рада, калі б у нашым раёне было больш малюнкаў на будынках, на сценах. Нават настрой паляпшаецца! І дзецям можна расказваць пра краіну, і ім будзе цікавей жыць у такім раёне», - мяркуе мясцовая жыхарка.

«У любым выпадку, гэта ўпрыгожвае горад. І месца становіцца больш атмасферным і еўрапейскім, прывабным для турыстаў. Таму я за!», - дадае іншы мянчук.

Між тым графіці цікавае не толькі ўласна выявай, але і гісторыяй свайго аўтара. Мастак Максім Пякарскі - былы фігурант так званай «справы графіцістаў» і неаднаразова падпадаў пад пераследы за сваю творчасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках