9 траўня 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары інтэрната ў Мікашэвічах паднялі бунт

9
Жыхары інтэрната ў Мікашэвічах паднялі бунт

Абураныя грамадзяне адмаўляюцца аплачваць рабаўніцкія паборы ЖКГ.

У Мікашэвічах для жыхароў ведамаснага інтэрната на вуліцы Першамайская павысілася плата пасля перадачы інтэрната на баланс мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Камунальнікі адразу, акрамя асноўных паслуг, налічылі зверху крыху больш за рубель за квадратны метр і 50 рублёў з блока за паслугі прыбіральніцы і вахцёра.

Частка жыхароў інтэрната падпісалі дамову на гэтыя паслугі не чытаючы, распавяла «Радыё Рацыя» Крысціна Федаровіч, якая пражывае ў інтэрнаце:

«Дамовы падсоўвалі - маўляў, распішыцеся тут і тут. А пазней мы вам дамову аддамо. Дагэтуль у нас няма дамоў. З траўня яны іх падсоўвалі, але ніхто іх не чытаў. А калі ўжо прачыталі, некаторыя пісалі заявы на ануляванне дамоў. Тым, хто пісаў на ануляванне дамоў, сказалі: шукайце сабе новае жыллё. На якой падставе нас палохаюць высяленнем, ніхто не ведае».

Са слоў Крысціны Фёдаравіч, людзі звярнуліся ў пракуратуру з пытаннем, чаму павінны плаціць за квадратны метр больш за рубель. Таксама звярнуліся за тлумачэннямі ў жыллёва-камунальную гаспадарку. Жыхары інтэрната паставілі ў вядомасць кіраўніцтва гаспадаркі, што адмаўляюцца ад дадатковых паслуг. Замест вахцёра жыхары маюць намер паставіць за свой кошт дзверы з дамафонам. Прыбіраць таксама будуць самі. Іх зусім не задавальняе праца прыбіральшчыцы.

«Просім Вас патлумачыць, на якой падставе, мы жыхары інтэрната, які знаходзіцца па адрасе вул. Першамайская, дом 9а г. Мікашэвічы, павінны плаціць за кв. метр гэтую суму 1 рубель 13 капеек?

Мы просім звярнуць Вашу ўвагу на тое што, мы не хочам аплачваць паслугі вахты (вахцёраў) і прыбіральшчыц. Бо яны лічацца дадатковымі. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не патрабуе падпісання дамоў на аказанне дадатковых жыллёва-камунальных паслуг.

Насупраць прадугледжвае, што дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі могуць аказвацца ў дадатак да асноўных паслуг пры наяўнасці дамовы паміж спажыўцом і выканаўцам (пункт 3 артыкула 30 ВК, п. 25 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2010 №4 «Аб практыцы прымянення судамі заканадаўства пры разглядзе спраў пра абарону правоў спажыўцоў», у якім звяртаецца ўвага судоў на тое, што дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі могуць аказвацца ў дадатак да асноўных паслуг толькі на дамову паміж спажывальнікам і выканаўцам).

Прымус да падпісання дамовы на аказанне дадатковых жыллёва-камунальных парушае дзейнае заканадаўства (п.1 арт.391 Грамадзянскага кодэкса) Мы адмаўляемся плаціць за неіснуючы капітальны рамонт на падставе закона арт.31 часткі 6 жыллёва камунальных паслуг. Тлумачэнне: Плата за камунальныя налічваецца зыходзячы з фактычнага спажывання паслуг ЖКГ у натуральным выразе, на падставе звестак індывідуальных ці групавых прыбораў уліку, а пры іх адсутнасці-на падставе нормаў (нарматываў) спажывання, усталяваных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама тарыфаў на камунальныя паслугі, якія ўсталёўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Таксама мы, просім вас дазволіць усталяваць дамафон, за наш кошт, бо гэта, не забаронена законамі Беларусі», - напісалі жыхары інтэрната дырэктару мясцовай ЖКГ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках