9 траўня 2024, Чацвер, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Пастухоў: Нашу незалежнасць трэба зацвярджаць кожны дзень

7
Міхаіл Пастухоў: Нашу незалежнасць трэба зацвярджаць кожны дзень
МІХАІЛ ПАСТУХОЎ

Вучэнні «Захад-2017» - сур'ёзная пагроза суверэнітэту Беларусі.

Менгарвыканкам адмовіў арганізацыі «Моладзь БНФ» у правядзенні маршу і мітынгу ў парку Дружбы Народаў з нагоды гадавіны надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закона 25 жніўня 1991 года.

Самі чыноўнікі нічога не плануюць на гэты дзень. Чаму ўлады не заўважаюць гэтую дату? Наколькі яна важная для сучаснай гісторыі нашай краіны? Сваё меркаванне ў інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны» выказаў суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі першага склікання, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Пастухоў.

На думку юрыста, дзень незалежнасці Беларусі не з'яўляецца аднамомантным:

- Першапачаткова вымушана Вярхоўны Савет пацвердзіў факт выхаду беларускай дзяржавы з СССР яшчэ ў 1990 годзе, калі Савецкі Саюз толькі распадаўся. Але гэта было фармальным актам услед за Расейскай Федэрацыяй. Пасля правалу жнівеньскага путчу 1991 года пастанова аб незалежнасці беларускай дзяржавы была прынятая больш свядома дэпутатамі парламента перш за ўсё пад уздзеяннем і на ініцыятыву дэмакратычнай апазіцыі ў ВС 12-га склікання - фракцыі БНФ. Упершыню ў гісторыі Беларусі быў прыняты канстытуцыйны закон. Ні да, ні пасля ў Беларусі не было такога прэцэдэнту.

Гэты прэцэдэнт, упэўнены Міхаіл Пастухоў, быў вельмі важным, бо Дэкларацыі аб суверэнітэце была нададзеная сіла Канстытуцыі. Тут заяўлялася, што гэты закон з'яўляецца асновай будучай Канстытуцыі і што ўсе акты заканадаўства павінны яму адпавядаць.

- Фактычна гэта была малая Канстытуцыя беларускай дзяржавы, якая выканала вельмі важную ролю ў далейшым умацаванні суверэнітэту, у тым ліку і ў прыняцці Канстытуцыі 1994 года. Ёсць усе падставы для таго, каб у новы час у прэамбуле Канстытуцыі, калі ў яе будуць уносіцца папраўкі, альбо будзе прымацца новая, адлюстраваць гэтыя дзве падзеі - прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце 27 ліпеня 1990 году зацвярджэнне яе канстытуцыйным законам 25 жніўня 1991 года.

У той жа час, падкрэслівае суразмоўца «Заўтра тваёй краіны», не павінны быць забыты і такі першы юрыдычны крок да незалежнасці Рэспублікі Беларусь, зроблены ў пачатку 1918 года:

- У снежні 1917 года адбыўся Усебеларускі з'езд прадстаўнікоў, які заявіў, што ствараецца Беларуская Народная Рэспубліка, і ў наступным 25 сакавіка 1918 года была прынятая пастанова, што БНР - гэта самастойная дзяржава. Гэта таксама вельмі важная дата, таму Дзень незалежнасці Беларусі складаецца з трох частак - гэта абвяшчэнне незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года, фармальнае абвяшчэнне суверэнітэту беларускай дзяржавы 27 ліпеня 1990 году канчатковае канстытуцыйнае зацвярджэнне суверэнітэту 25 жніўня 1991 года.

Як дадае экспэрт, незалежнасць не абмяжоўваецца толькі абвяшчэннем нейкіх прававых актаў:

- Незалежнасць - гэта штодзённае зацвярджэнне самастойнасці краіны і яе суверэнітэту. І цяпер над Беларуссю зноў навісла хмара небяспекі з боку Расейскай Федэрацыі, калі плануюцца сумесныя вайсковыя вучэнні, якія праводзіць Расея на тэрыторыі нашай краіны. Сумежная дзяржава фактычна ўводзіць узброеныя сілы на тэрыторыю нашай краіны, каб пагуляцца ў нашай пясочніцы. Гэта можна расцаніць як сур'ёзную пагрозу суверэнітэту Беларусі.

Нагадаем, што 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках