9 траўня 2024, Чацвер, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жарко: Столькі прафесіяналаў эканоміцы не патрэбна

41
Жарко: Столькі прафесіяналаў эканоміцы не патрэбна
ВАСІЛЬ ЖАРКО
ФОТА: TUT.BY

Віцэ-прэм'ер выступіў у абарону 5-бальнай сістэмы і скарачэння набору ў ВНУ.

«Калі застанецца дзесяцібальная сістэма, я не супраць, але яна павінна быць аб'ектыўная», - заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко ў «Галоўным эфіры» на тэлеканале «Беларусь 1».

Крытыкуючы цяперашнюю сістэму, Жарко адзначыў, што пры дзесяцібальнай сістэме няма адмоўных ацэнак, гэта значыць няма нездавальняючых. «Што такое ранейшыя 4 балы? Гэта 6, 7, 8...», - разважаў Жарко, адзначаючы, што дзейная сістэма больш суб'ектыўная. «А раней было выразна - 4 гэта 4, 5 гэта 5», - упэўнены ён.

Жарко адзначыў, што пытанне аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы яшчэ будзе абмяркоўвацца з грамадскасцю і з педагогамі, у тым ліку - на вялікім рэспубліканскім педсавеце.

Ён таксама распавёў, што ўступная кампанія сёлета прайшла спакойна, вынікі на 10-15 балаў вышэйшыя за леташнія, асабліва ў гуманітарных прадметах. Прычына, на думку віцэ-прэм'ера, у тым, што прыбралі пытанні, якія не ўваходзілі ў школьную праграму (яны вывучаліся ў ліцэях, гімназіях, у падручніках пад зорачкамі былі - такіх заданняў няшмат, але яны былі ў ЦТ па ўсіх прадметах, удакладніў Жарко).

Ён таксама распавёў пра тое, як у Беларусі плануецца скарачаць набор у ВНУ, які ўжо сёлета скарочаны на 7%. «Няма такой волі, скараціць вышэйшую адукацыю - але ў нас 57 тысяч выпускнікоў, і 53,5 тысячы чалавек мы набіраем ў ВНУ. А ці кожны вучань школы здольны асвоіць праграму ВНУ? І ці трэба гэта эканоміцы?»- задаў ён рытарычнае пытанне.

Тэлевізійшчыкі пацікавіліся, ці не прывядзе гэта да таго, што выпускнікі паедуць вучыцца за мяжу. Але Жарко паабяцаў, што радыкальнай ломкі не будзе, але аб'ёмы набору будуць вызначаць не рэктары, зацікаўленыя ў тым, каб прыняць як мага больш студэнтаў, а ўлады. Між іншым, адзначыў ён, сёння 27 ВНУ у Беларусі рыхтуюць эканамістаў, 17 - прававедаў. І пытанне - ці трэба столькі. Віцэ-прэм'ер упэўнены, што колькасць студэнтаў розных спецыяльнасцяў павінна вызначаць дзяржава, і затым па конкурсе выбіраць, хто здольны падрыхтаваць будучых спецыялістаў.

А вось тэсты ўскладняць не варта - павінна быць сацыяльная справядлівасць, заявіў віцэ-прэм'ер. «Але мы іх і не спрашчаем, мы іх прыводзім у адпаведнасць са школьнай праграмай», - удакладніў ён.

Васіль Жарко таксама коратка спыніўся на пытанні заробку бюджэтнікаў, адзначыўшы, што яны павінна быць годнымі, і ўрад прыкладае ўсе сілы, каб іх падняць з чэрвеньскіх 650 рублёў у настаўніка да жаданых 800-1000 рублёў.

Завяршаючы размову, віцэ-прэм'ер расказаў, што ягоны ўнук у верасні ідзе ў першы клас, і не ў гімназію, а ў звычайную школу. «У першыя чатыры гады вучобы розніцы няма. У простай школе дзіця лепш адаптуецца ў калектыў», - мяркуе Жарко.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках