8 траўня 2024, Серада, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Баранавічаў злавіў чыноўнікаў «на гарачым»

3
Актывіст з Баранавічаў злавіў чыноўнікаў «на гарачым»
Мікалай Чарнавус
ФОТА: RACYJA.COM

Сістэму безадказнасці чыноўнікаў да беларусаў трэба выкараняць.

Беларускія чыноўнікі вышэйшага рангу давяраюць разгляд скаргаў ніжэйшым структурам. У выніку скаргі трапляюць да тых, на каго скардзіўся чалавек. Шукальнік праўды застаецца пры сваіх інтарэсах, а парушальнік закона жыве далей спакойна. Даходзіць да анекдатычнай сітуацыі пры адказе на скаргі, кажа сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Баранавічаў Мікалай Чарнавус (малодшы).

- Вось у мяне было некалькі скаргаў, некалькі зваротаў. Прыходзіць нейкі адзін абагульняючы адказ, і незразумела, на які мой ліст, скаргу гэты адказ. Яны даюць адказ на незразумела якую дату, скаргу, ліст - сядзіш і здагадваешся, што яны мелі на ўвазе, на што яны адказвалі, - распавёў «Радыё Рацыi» баранавіцкі актывіст.

Са слоў Мікалая Чарнавуса, такую сістэму безадказнасці чыноўнікаў да сваіх грамадзян трэба выкараняць. Клубок праблем пры сённяшнім стаўленні чыноўнікаў да іх развязання будзе толькі нарастаць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках