8 траўня 2024, Серада, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША ў РФ спыняе выдачу віз беларусам

45
Амбасада ЗША ў РФ спыняе выдачу віз беларусам

Сумоўі для грамадзян Беларусі будуць перанесеныя ў амбасады ў Варшаве, Кіеве і Вільні.

Амбасада ЗША ў Расеі абвясціла, што з 23 жніўня 2017 года прыпыняецца выдача неіміграцыйных візаў у расейскіх рэгіёнах. Гэта звязана з абмежаваннем колькасці супрацоўнікаў дыпмісіі, якога запатрабавала Масква ў адказ на амерыканскія санкцыі, паведамляе meduza.io.

З 1 верасня сумоўі будуць праводзіцца толькі ў пасольстве ў Маскве. З 21 жніўня пачнецца скасаванне гутарак, назначаных у консульствах у Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу і Уладзівастоку.

Абмежаванні захаваюцца датуль, пакуль дзейнічае рэжым скарачэння штата дыпмісіі. Консульскія зборы за візы будуць дзейнічаць на працягу года.

Сумоўі для грамадзян Беларусі будуць перанесеныя ў амбасады ў Варшаве, Кіеве і Вільні.

Консульства ў расейскіх рэгіёнах працягнуць аказваць паслугі толькі грамадзянам ЗША.

28 ліпеня расейскае МЗС абвясціла, што ў адказ на чарговыя амерыканскія санкцыі Расея абмяжоўвае колькасць супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў ЗША ў Расеі. У выніку штат дыпмісіі скароціцца больш, чым на 700 чалавек.

У снежні 2016 года ЗША выслалі з краіны 35 расейскіх дыпламатаў пасля дакладу разведкі аб умяшанні Масквы ў перадвыбарчую кампанію.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках